08.07.2019 11:22

В молодечненском роддоме активисты БРСМ подарили вышиванки малышам

У часы, калі кашулькі для немаўлят кроілі з саматканага льнянога палатна, матулі вышывалі на іх знакі-абярэгі. Ад злога вока, ад хвароб і няшчасцяў аберагалі малышоў спрадвечныя беларускія арнаменты.

«Падары немаўляці вышыванку» «Падары немаўляці вышыванку» "Маладзечанская газета"

«Падары немаўляці вышыванку» — так называецца акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Вось ужо тры гады яна праходзіць у рамках Дня вышыванкі, што адзначаецца 2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Акурат у гэты дзень у наш радзільны дом завіталі першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Кірыл Шык, другі сакратар Уладзімір Багданаў. Іх суправаджалі першы сакратар райкама БРСМ Аляксей Вараўка, выконваючая абавязкі другога сакратара Алена Станкевіч. Адметна, што маладзёжныя лідары вобласці і самі былі ў вышыванках. А нованароджаным яны прывезлі трыкатажныя бодзі з вышытым беларускім арнаментам. Уборы з нацыянальнай сімволікай для самых маленькіх беларусаў выпускаюць айчынныя фабрыкі. Чырвоная вышыўка на белым фоне да твару маленькім чалавечкам, якім выпала шчасце нарадзіцца ў гэтыя перадсвяточныя дні. Лідары БРСМ рады былі ўручыць вышыванкі мамам трынаццаці немаўлят.

— Наша акцыя праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, — звярнуўся да жанчын Кірыл Шык. — Незалежнасць – паняцце шматграннае. Гэта і вызваленне нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і стварэнне суверэннай дзяржавы, і нашы традыцыі, сімволіка. Няхай вашы дзеці растуць годнымі грамадзянамі сваёй краіны, радуюць вас, а вышыванкі застануцца прыемным напамінам аб іх дні нараджэння.

— Вельмі неспадзявана! Пашанцавала майму Ягорку, — усміхаецца Кацярына Карнічэнка з Радашковіч.
Яна расказвае, што дома іх з сынам з нецярпеннем чакаюць муж Андрэй, 11-гадовая Ангеліна і пяцігадовы Уладзік. Старэйшая дачушка радуе поспехамі ў школе: закончыла пяты клас на адны «дзявяткі» і «дзясяткі», захапляецца музыкай, танцамі. Галоўнае, чаго жадае для сваіх дзяцей мнагадзетная матуля, – спакойнага, мірнага жыцця. Расказвае, што яе бабуля Вольга Кузіна была ўдзельніцай Вялікай Айчыннай вайны, у сям’і была традыцыя заўсёды збірацца ў яе на Дзень Перамогі.

— А мой прадзед Іван Ліхач не вярнуўся з вайны, ён пахаваны на тэрыторыі Германіі. Прабабка засталася адна з чацвярымі дзецьмі. Замуж больш не выйшла, адна іх падымала, — падключаецца да размовы маладзечанка Наталля Альшук, у якой нарадзілася дачушка Міланка.

Яе з’яўленню на свет рады тата Дзмітрый і трохгадовая сястрычка Дзіяна. Дзяўчынка падрасце — і бацькі абавязкова раскажуць ёй гісторыю сваёй сям’і, якая цесна пераплецена з гісторыяй краіны. І хочацца спадзявацца, захаваюць яе першы ў жыцці ўбор з беларускай сімволікай, які будзе нагадваць, што яна нарадзілася незадоўга да Дня Незалежнасці.

Фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/4842-v-molodechnenskom-roddome-aktivisty-brsm-podarili-vyshivanki-malysham.html#sigProId038871b117
Прочитано 194 раз Последнее изменение 08.07.2019 11:22
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить