18.06.2019 14:58

В фонтанах - не купаться! И рыбу лучше не кормить

Чытачы "Маладзечанская газеты" пытаюцца, па якіх днях і ў які час гэтым летам працуюць у парку фантаны.

Фонтан в парке Победы Молодечно. Фонтан в парке Победы Молодечно. "Маладзечанская газета"

Галоўны інжынер КУП «Маладзечнаводаканал» Віктар Марэцкі ў адказ на пытанне нашай чытачкі паведаміў, што згодна з графікам, зацверджаным Маладзечанскім райвыканкамам, панядзелак і аўторак – прафілактычныя дні (фантаны не працуюць);

у сераду, чацвер, пятніцу з 17.00 да 21.00 працуе фантан на Цэнтральнай плошчы;

па выхадных і святочных днях з 12.00 да 22.00 уключаны фантаны на Цэнтральнай плошчы і ў парку Перамогі.

У час вялікіх мерапрыемстваў і свят фантаны працуюць па асобным графіку.

А вось купацца ў фантанах забаронена. На мокрай плітцы можна паслізнуцца, атрымаць траўму. Аднак нягледзячы на шыльды з папярэджваннем, усё роўна знаходзяцца жадаючыя асвяжыцца. І што найбольш насцярожвае, бацькі нават заахвочваюць да гэтага дзяцей, а калі работнікі водаканала робяць ім заўвагу, яшчэ і абураюцца, забываючыся на правілы бяспекі.

Віктар Марэцкі таксама звярнуўся з просьбай да маладзечанцаў не карміць рыбу, якая жыве ў штучных вадаёмах парку. Вада ў іх стаячая, яна псуецца ад кавалкаў хлеба і іншай ежы, якую кідаюць з берага, а рыба ад гэтага гіне. Любуйцеся, назірайце за ёю, а пра яе граматнае кармленне клапоцяцца супрацоўнікі, якія за гэта адказваюць, падкрэсліў спецыяліст.

Фото на превью: Алексей ПЛОТКО.



Фото на превью: Алескей Плотко.

Прочитано 172 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить