14.06.2019 12:15

Демография Молодечненского района. Май 2019 г.

У апошнім месяцы вясны дзяўчынак нарадзілася значна больш: 60 супраць 46 хлопчыкаў.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"


Пра гэты і іншыя цікавыя дэмаграфічныя факты нам паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала ІВАШКЕВІЧ.

Нараджэнні

У мінулым месяцы зарэгістравана 106 нованароджаных — на 27 менш, чым летась. Першае дзіця з’явілася ў 39 сем’ях, другое – у 38, трэцяе – у 21, чацвёртае – у чатырох, шостае – у адной, сёмае – у дзвюх.

Сярэдні ўзрост мам – 28 гадоў, татаў – 30. Самай маладой матулі – 19, шэсць татаў і чатыры мамы ва ўзроставай катэгорыі 40-45 гадоў. Усе маці грамадзянкі Беларусі, сярод татаў ёсць грамадзяне Латвіі, Расіі, ЗША.

У маі ў горадзе нарадзіліся дзве пары двайнят, у абодвух выпадках дзяўчынкі. Дочкі Марыя і Аліса з’явіліся ў сям’і Галіны і Вадзіма Савіных, Эмілія і Эвяліна – у Гелены і Максіма Пратасевічаў.

Самымі папулярнымі імёнамі мая сталі Аліса, Анастасія, Мілана, Арына, Валерыя, Максім, Арцём, Кірыл, Мацвей. Сярод рэдкіх – Альбіна, Дарына, Еўдакія, Ясенія, Караліна, Мія, Герман, Дамінік, Марсель, Якаў.

Усяго за пяць месяцаў у раёне зарэгістраваны 531 нованароджаны — на 51 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Шлюбы

Сёлета май на іх больш багаты, чым летась: зарэгістраваны 42 шлюбы — на 9 больш, чым у мінулым годзе.

Сярэдні ўзрост нявест – 30 гадоў, жаніхоў – 32. Дзвюм самым юным нявестам споўнілася 18, два жаніхі і адна нявеста ва ўзроставай катэгорыі 56-60 гадоў, аднаму жаніху – за 60.
Пераважная большасць маладых грамадзяне нашай краіны, але ёсць жаніхі з Украіны, Італіі, нявеста – з Украіны.

Усяго з пачатку года ў раёне створана 218 новых сем’яў, што на 36 менш, чым летась.

Разводы

Іх зарэгістравана 42 — на 16 менш, чым у мінулым годзе. За пяць месяцаў у раёне распалася 221 сям’я, што на 13 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Прочитано 404 раз Последнее изменение 14.06.2019 12:15
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить