10.06.2019 14:39

Лучший железнодорожник Беларуси работает в Молодечно

Падстава для знаёмства з дыспетчарам манеўровым станцыі Маладзечна Аляксандрам Дуйновым была надзвычай прыемная: герой нашага аповеду прызнаны лепшым па прафесіі на Беларускай чыгунцы. Гэта званне ён атрымаў па выніках дарожнага агульнарэспубліканскага конкурсу.

Аляксандр Дуйноў. Аляксандр Дуйноў. "Маладзечанская газета"

— Дыспетчар манеўровы – як дырыжор на чыгуначнай станцыі, — гаворыць Аляксандр Валер’евіч. – Мая задача – кіраваць фарміраваннем, адпраўленнем і прыёмам грузавых паяздоў. Для гэтага трэба ўлічваць станцыю прызначэння вагонаў, прыярытэтнасць саставаў і гэтак далей. Ад мяне залежаць графік руху цягнікоў, колькасць вагонаў у саставе, які з іх куды накіраваць пад пагрузку або выгрузку, наколькі хутка груз будзе дастаўлены заказчыку.

Трэба сказаць, што менавіта дыспетчар задае рытм работы змены. Да яго сцякаецца ўся інфармацыя па станцыі. Каманды падаюцца па ўсіх каналах – тэлефоне, рацыі, гучнай сувязі.

Як падкрэсліў субяседнік, чыгуначны вузел Маладзечна з’яўляецца эканамічным сэрцам усяго рэгіёна. Ён абслугоўвае сотні прадпрыемстваў і арганізацый. Праз яго праходзяць дзясяткі тысяч тон грузаў, у тым ліку транзітных. Вось чаму вельмі важна забяспечваць стабільную работу гэтага складанага механізма.

— Чыгуначныя перавозкі пастаянна ўдасканальваюцца. Павялічваецца хуткасць паяздоў і іх вага. У Маладзечне прымаюць і фарміруюць саставы ў сто і больш вагонаў, а таксама працуюць з такімі важнымі і каштоўнымі грузамі, як абсталяванне для Беларускай АЭС. Пры гэтым пастаянна ўзрастае адказнасць за даручаную справу. Дробязей у нашай рабоце няма, – зазначыў Аляксандр Дуйноў.

Прафесію чыгуначніка перадавік вытворчасці абраў невыпадкова: на станцыі Мала-
дзечна працаваў яго бацька Валерый Іванавіч, тут працуе і старэйшы брат Сяргей.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 149 раз Последнее изменение 10.06.2019 14:39
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить