29.05.2019 8:31

В День семьи в Молодечно родилось пятеро детей

У Міжнародны дзень сям’і, які ў Беларусі адзначаецца 15 мая, у нашым раддоме з’явілася на свет пяцёра дзетак — чатыры дзяўчынкі і хлопчык.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Ульяна Пракапеня назвала сваю дачку Валерыяй, Вікторыя Ляўковіч – Міленай, Анастасія Абдулаева – Каралінай, Марына Ціуновіч – Анастасіяй.

Усе маладыя мамы маладзечанкі. Анастасія Сабалеўская – жыхарка Валожына, у яе нарадзіўся сынок Аляксей.

З радаснай падзеяй шчаслівых мам павіншавалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Алеся Лукоўская, начальнік аддзела ЗАГС Ала Івашкевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Алена Барада. Яны завіталі ў раддом з падарункамі – памятнымі адрасамі, альбомамі для запісаў і фота, камплектамі для нованароджаных.

— Вельмі сімвалічна, што вашы дзеткі з’явіліся на свет у Дзень сям’і. Няхай вашы сем’і квітнеюць! Ведаю, як нялёгка быць мамай, аднак  няхай усе цяжкасці перакрываюцца тым бязмерным шчасцем, якое даюць нам дзеці! – звярнулася да жанчын Алеся Лукоўская.

— Улічваючы, што вашы дзеці нарадзіліся ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, найперш хачу пажадаць, каб яны раслі пад мірным небам, — далучылася да віншаванняў Алена Барада.

Ала Івашкевіч уручыла жанчынам пасведчанні аб нараджэнні дзяцей у прыгожых святочных вокладках.

— Прыходзьце да нас яшчэ рэгістраваць дзетак! Мы заўсёды рады такім падзеям, — заклікала матуль начальнік аддзела ЗАГС.

— Калі народзіце трэцяе дзіця, атрымаеце статус мнагадзетнай сям’і, зможаце прэтэндаваць на мацярынскі капітал, — нагадала Алена Барада.

Адметна, што чатыры з пяці жанчын сталі мамамі ў другі раз.

— У нашай сям’і ўжо ёсць двухгадовы сынок Саша. І вось жаданая дачушка, якую мы вырашылі назваць Анастасіяй, — ажно свеціцца ад шчасця маладзечанка Марына Ціуновіч. – Дзякую за дапамогу і клопат медыкам раддома, асабліва ўрачу Іне Бажко. Я проста ў захапленні ад яе прафесіяналізму!

Марына і сама медык, да дэкрэтнага водпуску працавала ўрачом-тэрапеўтам у паліклініцы №1. Дарэчы, яна з мнагадзетнай сям’і, у яе дзве сястры. Пакуль мы размаўлялі, яе дачушка мірна спала. Першую ў жыцці фотасесію, якая адбылася на трэці дзень пасля нараджэння, маленькая Насця таксама праспала. Але здымкі ў «Маладзечанскай газеце» будуць напамінам аб гэтай радаснай падзеі. А ў падораны альбом для нованароджанай мама з любоўю ўпіша кожны яе зубок, кожны новы крок яе жыцця.

Подписывайтесь на нас в Инстаграм!

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/4614-v-den-semi-v-molodechno-rodilos-pyatero-detej.html#sigProIde282e00897
Прочитано 566 раз Последнее изменение 29.05.2019 8:31
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить