22.05.2019 15:09

І на душы становіцца святлей…

«Мы прывезлі вам салодкія пачастункі. А самае галоўнае – нашу любоў!» -- з такімі словамі звярнуліся да наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых грамадзян раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва актывісты маладзёжнага праваслаўнага брацтва ў гонар святой блажэннай Валянціны Мінскай. Нядаўна яны разам з духоўнікам айцом Мікалаем (Кульбакам) павіншавалі наведвальнікаў аддзялення са светлымі вясеннімі святамі, прывезлі ім тарты і фрукты.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

-- Актывісты брацтва нярэдкія госці ў нас, -- адзначае загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых грамадзян РТЦСАН Аксана Турчыновіч. -- Сустрэчы заўсёды праходзяць у цёплай, сяброўскай атмасферы. Вельмі дарэчы і падарункі: карыстаемся, вялікім тэрмасам для агульнага чаяпіцця, мікрахвалевай печчу. Спатрэбяцца і дзесяць пар палак для скандынаўскай хадзьбы.

У аддзяленні працуюць гурткі па інтарэсах, ёсць рэабілітацыйныя майстэрні. Наведвальнікі займаюцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, атрымліваюць працоўныя навыкі і навыкі самаабслугоўвання. А яшчэ вучацца гатаваць нескладаныя кулінарныя стравы, дзяжурыць па сталовай, даглядаць кветкі і гадаванцаў кутка жывой прыроды.

-- Прыходжу сюды каля пяці гадоў,-- гаворыць дваццацігадовы Яўгеній. – Мне падабаецца займацца музыкай, хутка праходзіць час за рукадзеллем. Люблю, калі бываюць госці, размаўляем з імі пра свет, што стварыў Бог. А яшчэ тут мае лепшыя сябры!

Надзеі трыццаць чатыры гады. Для яе ўстанова стала другім домам. Разам з сябрамі яны бавяць вольны час, рэпеціруюць, выступаюць з творчымі нумарамі. У аддзяленні створаны аркестр шумавых інструментаў, нашым артыстам апладзіравалі не толькі маладзечанцы.

Да размовы падключаецца Кацярына, якая расказвае пра ўдзел у творчых выставах, экскурсіях у краязнаўчы музей, іншыя ўстановы, захапленне танцамі.

У кожнага з іх свой лёс, свая жыццёвая дарога. І гэта шчасце, калі на ёй сустракаюцца добрыя, нераўнадушныя людзі, якія дораць пастаянную ўвагу.

Сяброўства з наведвальнікамі аддзялення толькі адна старонка жыцця маладзёжнага праваслаўнага брацтва ў гонар святой блажэннай Валянціны Мінскай. Валанцёры ладзяць дабрачынныя акцыі, рыхтуюць падарункі, наведваюць людзей з інваліднасцю на даму. Арганізацыйныя пытанні вырашаюць на сустрэчах, якія праводзіць кожную нядзелю ў 15.00 духоўнік брацтва айцец Мікалай у Свята-Успенскім храме. Кожны жадаючы можа далучыцца да валанцёраў, падзяліцца дабрынёй свайго сэрца, напоўніць жыццё глыбокім сэнсам. Актывісты будуць вельмі рады новым знаёмствам. Разам можна зрабіць больш.

Фота: Людміла ЦАР.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/4590-i-na-dushy-stanovitstsa-svyatlej.html#sigProId326cf2f6dd
Прочитано 332 раз Последнее изменение 22.05.2019 15:09
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить