15.04.2019 14:25

Демография Молодечненского района. Март 2019 г.

Больш чым для сотні нованароджаных першы месяц вясны стаў і першым месяцам жыцця. Якія імёны далі ім бацькі, які ўзрост татаў і мам – пра гэта і многае іншае паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала ІВАШКЕВІЧ.

Демография Молодечненского района. Март 2019 г. "Маладзечанская газета"


Нараджэнні

У сакавіку зарэгістраваныя 102 дзіцяці (57 хлопчыкаў і 45 дзяўчынак), што на 13 больш, чым у мінулым годзе.

У 50 сем’ях нарадзіліся першынцы, у 37 — з’явілася другое дзіця, у 10 — трэцяе, у чатырох — чацвёртае, у адной — пятае.

Сярэдні ўзрост мам – 28 гадоў, татаў — 30. Дзвюм самым маладым мамам па 18 гадоў.

Самымі папулярнымі імёнамі сакавіка сталі Софія, Ульяна, Аляксандра, Аліна, Валерыя, Віялета, Цімафей, Павел, Арцём, Данііл, Іван. Сярод рэдкіх – Дамініка, Ілона, Ліна, Мія, Яраслава, Дамінік, Дзямід, Марат, Радамір, Савелій, Часлаў.
Усяго за першы квартал у раёне нарадзіліся 320 новых жыхароў.

Шлюбы

Іх зарэгістравана 52 — на 17 больш, чым у сакавіку мінулага года.
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб жанчын – 29 гадоў, мужчын — 31. Аднаму жаніху і тром нявестам споўнілася ўсяго 18, сярод самых салідных – адзін мужчына і дзве жанчыны, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту.

Усяго ў раёне ўтварылася 149 новых сем’яў — на 6 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Разводы

46 сем’яў у сакавіку скасавалі шлюб, гэта на 8 менш, чым летась. Усяго за тры месяцы ў раёне распалася 141 сям’я — на 8 больш, чым у мінулым годзе.


Прочитано 995 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить