08.04.2019 8:37

Миша Кухта из Радошкович мечтает жить в семье

У школе-інтэрнаце Міша з першага класа, яго прывезлі сюды з Жодзінскага дзіцячага дома.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

"Міша дапаможа кожнаму" -- так гавораць пра Мішу Кухту, трэцякласніка Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Выхавальніца Ала Юрынок расказвае, што Міша ахвотна дапамагае ва ўборцы, адгукаецца на любую просьбу. Па характары ён вельмі жывы, камунікабельны, шустры. Любіць займацца спортам, другі год ходзіць у гурток па грэка-рымскай барацьбе. Разам з сябрамі спасцігае сакрэты вырабу розных прыгожых рэчаў на занятках у гуртку паперапластыкі. А яшчэ хлопчык вельмі любіць гуляць у машынкі. Асабліва нераўнадушны да пажарнай тэхнікі, мабыць, быць яму ратавальнікам… Наогул, у яго ёсць схільнасць да тэхнікі: цікавіцца ёю, малюе, збірае канструктары. Нядаўна, напрыклад, зрабіў цацачную газонакасілку.



У школе-інтэрнаце Міша з першага класа, яго прывезлі сюды з Жодзінскага дзіцячага дома. Да яго часта прыязджае цёця, забірае на канікулы, выхадныя. Хаця б на гэты непрацяглы час у хлопчыка ёсць магчымасць жыць у сям’і. Аднак яму вельмі не хапае любячых людзей, якія б атулілі яго клопатам, увагай і пяшчотай. Кожнае дзіця ў дзесяць гадоў марыць аб шчаслівай сям’і. І Міша таксама. Родных братоў і сясцёр у яго няма. Але ў жыцці здараецца, што чужыя людзі становяцца больш роднымі, чым сваякі. Прыклад таму – прыёмныя сем’і, якіх нямала ў нашым раёне. Аб дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў, клапоцяцца прыёмныя мамы і таты, многія з якіх на ўсё жыццё становяцца для сваіх выхаванцаў самімі дарагімі і блізкімі. Магчыма, і Мішу пашчасціць сустрэцца з такімі людзьмі?

Паважаныя чытачы! Калі вас закрануў лёс гэтага хлопчыка і вы хочаце ўзяць яго ў сваю сям’ю, звяртайцеся ў Радашковіцкую школу-інтэрнат. Тэл. 79-52-60.

Фота: Ірына ПЯТРОЎСКАЯ.

Прочитано 722 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить