11.03.2019 10:19

В Молодечно торжественно зарегистрировали тысячного новорожденного

У аддзеле ЗАГС райвыканкама адбылася ўрачыстая рэгістрацыя тысячнага нованароджанага горада за мінулы год.

Юлія Мармузевіч и сыночак Максім. Юлія Мармузевіч и сыночак Максім. "Маладзечанская газета"

Шчаслівымі бацькамі Юлія і Андрэй Мармузевічы сталі шостага снежня 2018 года. Чаканы сыночак Максім за гэты час ўжо крыху падрос, радуе маму і тату ўсмешкамі. Здзіўлена малыш пазіраў і на тое, што адбывалася вакол яго ў ЗАГСе, хаця, канечне, пакуль не разумее ўсёй важнасці гэтай падзеі.

Аб тым, што Максім стаў тысячным нованароджаным у горадзе, першым даведаўся тата, калі прыйшоў афармляць пасведчанне аб нараджэнні.

— Гэта было вельмі неспадзявана і хвалююча! – заўважае Андрэй.

На ўрачыстай рэгістрацыі з прывітальнымі словамі да маладой сям’і звярнулася начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала Івашкевіч і ўручыла Памятны адрас.
Да віншаванняў далучыўся і прафкам УЗ «Маладзечанская раённая цэнтральная бальніца». Да дэкрэтнага водпуску Юлія працавала медстатыстам у радзільным доме. Галава сям’і – ваеннаслужачы. У Маладзечна Мармузевічы прыехалі з Навагрудка.

Поўнасцю маітэрыял -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 9 сакавіка.


Прочитано 988 раз Последнее изменение 11.03.2019 10:19
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить