08.02.2019 12:28

Демография Молодечненского района. Январь 2019 г.

Информация молодечненского отдела ЗАГС.

Нараджэнні

Як расказала намеснік начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Эліна ПЛАТАНОВІЧ., у студзені зарэгістраваны 121 нованароджаны (70 хлопчыкаў і 51 дзяўчынка), што на 15 менш, чым у мінулым годзе. Першае дзіця з’явілася ў 39 сем’ях, другое – у 53, трэцяе – у 22, чацвёртае – у пяці, шостае – у адной.

Сярэдні ўзрост мам – 29 гадоў, татаў – 30. Адна мама ва ўзроставай катэгорыі ад 16 да 18 гадоў, пяцёра мужчын і тры жанчыны сталі бацькамі ва ўзросце ад 40 да 45 гадоў.
Самымі папулярнымі мужчынскімі імёнамі ў студзені былі Іван, Міхаіл, Арцём, Багдан, Кірыл, Максім, жаночымі – Вікторыя, Ульяна, Варвара, Марыя, Софія. Сярод рэдкіх – Усевалад, Кліменцій, Міраслаў, Піліп, Яраслаў, Васіліса, Ясенія, Лідзія, Мія, Эрыка.

Шлюбы
Іх зарэгістравана 43 — на 11 менш, чым летась. Сярэдні ўзрост нявест – 32 гады, жаніхоў – 34. Самым юным дзвюм нявестам па 19 гадоў, тром самым дарослым — ад 51 да
55-ці. Самаму маладому жаніху 22 гады, старэйшаму больш за 60.

Разводы
Іх зарэгістравана 42 — на пяць менш, чым летась. Такім чынам, разводаў у студзені ўсяго на адзін менш, чым шлюбаў. Відаць, пары, у якіх не ладзіліся адносіны, вырашылі пачаць новы год з чыстага ліста…

Смерці
Усяго ў раёне пайшлі з жыцця 194 чалавекі — на 20 больш, чым летась. У першым месяцы года смяротнасць перавысіла нараджальнасць: 194 супраць 121. У горадзе таксама адмоўная дынаміка: нарадзіўся 91 чалавек, памерлі 128.


Прочитано 798 раз Последнее изменение 08.02.2019 12:28
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить