18.12.2018 8:26

Эстафета добрых спраў. Дабрачыннасць і адрамантаваная дарога

Філіял «Маладзечанскае ўпраўленне буравых работ» (МУБР) ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» пералічыў на выраб і ўстаноўку пліт на мемарыяльным комплексе «Шталаг-342» дзве тысячы рублёў.
І гэта толькі адна з дабрачынных ініцыятыў арганізацыі.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

— Памяць пра мінулае роднага краю, подзвіг беларускага народа павінны захоўвацца, таму калектыў прадпрыемства ўдзельнічае ў добраўпарадкаванні знакавых месцаў Маладзечаншчыны, — падкрэсліў начальнік філіяла Аляксандр Грынь. – Раней работнікі арганізацыі адрэстаўрыравалі помнік-стэлу загінулым у час Вялікай Айчыннай вайны, што знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Вілейкі. Тэрыторыя вакол яе рэгулярна прыбіраецца. Асаблівая ўвага ў Год малой радзімы надаецца захаванню гісторыі.

Яшчэ адзін прыклад сацыяльна адказнага вядзення бізнесу – дапамога хворым дзеткам. Так, форму і спартыўны інвентар калектыў МУБР падарыў цэнтру карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Дыван, тэлевізар, ноўтбук, цацкі і іншыя падарункі былі перададзены спецыялізаванаму дзіцячаму саду №2 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Прычым грошы на падарункі сабралі работнікі прадпрыемства.
Аляксандр Анатольевіч адзначыў, што арганізацыя і надалей будзе займацца дабрачыннасцю.

Падарунак да Новага года – адрамантаваная дарога

Жыхары вёсак Груздава і Капачы, што ў Палачанскім сельсавеце, атрымалі выдатны падарунак да Новага года — зроблены капітальны рамонт і заасфальтавана каля трох кіламетраў дарогі паміж гэтымі населенымі пунктамі.
Праз «Маладзечанскую газету» дзякуем раённаму выканаўчаму камітэту, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Івану Маркевічу і яго памочніку Луцыі Арловіч. Таксама мы ўдзячныя непасрэдным выканаўцам – работнікам філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» ДРБУ-195.
Прыемна, што наша просьба разгледжана і выканана. Гэта вельмі важна для нас, бо дарога даўно чакала рамонту. Рух тут даволі інтэнсіўны, мясцовыя жыхары асабліва адчувалі гэта летам, калі ад машын было шмат пылу.
Усім, хто дапамог нам, шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах дзеля дабрабыту нашай Радзімы! З надыходзячым 2019 годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Падзяку вд імя жыхароў вёскі Груздава выказала стараста вёскі Ніна СТАНЕВІЧ.

Прочитано 1149 раз Последнее изменение 18.12.2018 8:26
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить