06.12.2018 14:54

Демография Молодечненского района. Ноябрь 2018 г.

Источник

Чакаецца, што ў снежні з'явіцца на свет тысячны нованароджаны Маладзечанскага раёна.

Демография Молодечненского района. Ноябрь 2018 г. "Маладзечанская газета"

Хто стане шчасліўчыкам? Чым парадавала і засмуціла ў плане дэмаграфіі мінулая восень? Падвядзём яе вынікі разам з начальнікам аддзела ЗАГС райвыканкама Алай ІВАШКЕВІЧ.

Нараджэнні

У апошні асенні месяц зарэгістраваныя 126 нованароджаных (69 хлопчыкаў і 57 дзяўчынак) -- на 16 больш, чым у лістападзе 2017 года. Найбольш сёлета нарадзілася дзяцей у студзені – 136, найменш у сакавіку -- 89. Першае дзіця з’явілася на свет у 36 сем’ях, другое – у 63, трэцяе – у 24, чацвёртае – у адной, пятае – у дзвюх.

Сярэдні ўзрост мам – 27 гадоў, татаў – 30. Самай маладой маме споўнілася 19, самы дарослы тата – ва ўзроставай катэгорыі 50 і старэйшыя.

Лістапад парадаваў дзвюма парамі двайнят. У Маладзечне нарадзіліся Аляксандр і Валерыя Кісялёвы, у вёсцы Пекары Гарадзілаўскага сельсавета -- Павел і Аляксандр Арловічы.

Самымі папулярнымі мужчынскімі імёнамі месяца сталі Кірыл, Міхаіл, Макар, Дзмітрый, Мікалай, Раман, жаночымі --  Анастасія, Софія, Ганна, Варвара. Сярод рэдкіх – Актарыян, Арцемій, Даніэль, Нікан, Самсон, Тодар, Каміла, Адалін, Марта, Алівія, Тэона.

Усяго за 11 месяцаў у раёне зарэгістравана 1295 нованароджаных, і гэта на 89 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Шлюбы

З кастрычніка іх колькасць пайшла на спад: у лістападзе было зарэгістравана 65 шлюбаў, што на 11 менш, чым у мінулым годзе. Самым «вясельным» сёлета быў жнівень, у якім утварылася 121 новая сям’я. Найменш шлюбаў заключана ў маі – усяго 33.
Сярэдні ўзрост нявест – 29 гадоў, жаніхоў – 31. Самым маладым тром нявестам споўнілася 18, самым салідным па ўзросце жаніхам і іх выбранніцам -- ад 56 да 60 гадоў.
З пачатку года ў раёне створана 800 новых сем’яў -- на 121 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Разводы
Іх было 55, што на 8 больш, чым летась. Самым неспрыяльным для сямейнага жыцця сёлета быў май: распалася 58 сем’яў. Найменш разводаў зафіксавана ў чэрвені – 31.
З пачатку года ў раёне скасаваныя 472 шлюбы -- на 6 больш, чым летась.

Смерці
Апошні месяц восені стаў апошнім у жыцці 172 нашых землякоў, гэта на 41 больш, чым у мінулым годзе. Найбольш сёлета памерла людзей у сакавіку – 196, найменш у верасні – 124.
Усяго за 11 месяцаў развіталіся з жыццём 1705 чалавек -- на 63 больш, чым летась.
Такім чынам, у раёне смяротнасць перавысіла нараджальнасць: 1705 супраць 1295. Такая ж тэндэнцыя назіраецца і ў горадзе, дзе нарадзілася 986 чалавек, памерла 1111.

Прочитано 819 раз Последнее изменение 06.12.2018 14:54
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить