16.11.2018 17:35

Маладзечанскі музыкант Аляксандр Дзяруга: «Кітай здаваўся іншай планетай…»

Источник

Шэсць гадоў таму наш зямляк музыкант-піяніст Аляксандр Дзяруга адправіўся ў Кітай у пошуках свайго творчага «я».

Лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выкладаў у музычным каледжы імя М.К. Агінскага. Часта іграў сольныя канцэрты, выступаў у складзе розных ансамбляў і ў якасці саліста з аркестрам. Да таго ж усё гэта Аляксандр сумяшчаў з работай у тэатры, Палацы культуры, музычнай школе.

— Часта даводзілася працаваць без выхадных. Мае навучэнцы неаднаразова перамагалі ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. Такія вынікі, безумоўна, давалі сілы і натхненне на новыя вышыні. Але я прыйшоў да высновы, што настаў час нешта мяняць, — расказвае ён. — Якраз на работу ў Кітай запрасіў калега, які ўжо там выкладаў. На роздум былі ўсяго два месяцы. Паднябесная мне падавалася нечым недасягальным. Нават іншай планетай. Хаця нямала часу жыў у Германіі, дзе вучыўся і працаваў. У Кітаі планаваў застацца на год.

Аляксандр уладкаваўся ў сталіцы правінцыі Хэнань. Горад Чжэньчжоу па кітайскіх мерках не з самых вялікіх — тут больш за дзесяць мільёнаў жыхароў. Маладзечанец выкладае ў Акадэміі музыкі Чжэньчжоўскага ўніверсітэта.

— Добрую работу ў Кітаі знайсці не проста. Тут шмат прыватных устаноў, дзе няма пэўных сацыяльных гарантый. Лепш уладкоўвацца ў дзяржаўныя арганізацыі. У Паднябеснай таксама даводзіцца нямала працаваць і заяўляць аб сабе, але ўсе намаганні дастойна ацэньваюцца...


Працяг матэрыяла -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 17 лістапада.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/3596-maladzechanski-muzykant-alyaksandr-dzyaruga-kitaj-zdava-sya-inshaj-planetaj.html#sigProId62ed431e14
Прочитано 949 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить