19.10.2018 12:46

Дом з відам на… чартапалох

Источник

У рэдакцыю патэлефанаваў наш пастаянны чытач Станіслаў Тупека з вуліцы Гарадоцкай.

Дом з відам на… чартапалох "Маладзечанская газета"


— Вы шмат пішыце пра навядзенне парадку на зямлі, а ў нас парадку няма, пустка ля дамоў бур’яном зарасла. Прыязджайце, самі пераканаецеся.

Частка вуліцы Гарадоцкай – былая вёсачка Шнуры Цюрлёўскага сельсавета, якая прылягала да Маладзечна, а каля 20 гадоў таму ўвайшла ў яго межы. Гэта, так бы мовіць, нашы мясцовыя Белыя Росы, дзе прыватныя домікі ўшчыльную падышлі да шматпавярховак.

— З левага боку – чатыры дамы, з правага – сем, — праводзіць экскурсію 76-гадовы Станіслаў Іванавіч, які ў 1970-я гады пабудаваў у былых Шнурах дом. — Раней з гэтым лужком ніякіх праблем не было. Усе гаспадары трымалі кароў, коз, трусоў, ледзь не біліся за пятачок зямлі: касілі яго, пасвілі жывёлу. Цяпер тут большасць пенсіянераў, гаспадарку ніхто не трымае, трава і сена нікому не патрэбныя. Вось і выраслі тут гэтыя «кактусы». Хочаце, насення вам бясплатна дам?     

Наш чытач расказвае, што ў мінулым годзе работнікі УП «Камунальнік» скасілі бур’ян, выгляд быў больш прывабным. А вось сёлета іх абмінулі. Па словах Станіслава Іванавіча, месяцы два таму ён тэлефанаваў у камунальную службу. Яе прадстаўнікі прыязджалі, але найперш праверылі, ці ў парадку ён утрымлівае сваю сядзібу. А вось пустазелле на пустцы пасля гэтага візіту так і засталося.

— Магчыма, пасля публікацыі ў газеце нешта зменіцца? – разважае пенсіянер.
Мы заўсёды ўважліва ставімся да зваротаў нашых чытачоў, выязджаем на месцы, стараемся дапамагчы. Спадзяёмся, адпаведныя службы адрэагуюць на крытычны сігнал. Але па шчырасці, хацелася б, каб у падобных выпадках і самі жыхары не заставаліся ўбаку ад навядзення парадку, не дзейнічалі па прынцыпе: што за маім плотам — мяне не цікавіць. У пустазеллі «замаскіраваліся» нейкія будаўнічыя адходы, іншае смецце... Хто яго накідаў?

Па вялікім рахунку, у пажылых гаспадароў ёсць дзеці, унукі. Можа,  хутчэй было б сабрацца талакой ды скасіць гэта быллё... І разам парадавацца, што самім без усялякіх інстанцый удалося добраўпарадкаваць родную вуліцу. Дарэчы, такіх прыкладаў нямала, і мы пра іх таксама расказваем на старонках газеты.    

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/3458-dom-z-vidam-na-chartapalokh.html#sigProId89a1dd2c31
Прочитано 1048 раз Последнее изменение 19.10.2018 12:46
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить