09.08.2018 11:53

Демография Молодечненского района. Июль 2018 г.

Источник

Шчаслівых маладых, а таксама мам і татаў было ў ліпені больш, чым у іншыя месяцы гэтага года: ён стаў лідарам па нараджальнасці і шлюбах.

Демография Молодечненского района. Июль 2018 г. "Маладзечанская газета"

Пра гэта і многае іншае – у аператыўнай інфармацыі начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Алы ІВАШКЕВІЧ.

Нараджэнні
У мінулым месяцы зарэгістравана 142 нараджэнні -- на 21 менш, чым у ліпені 2017 года. Упершыню за апошнія гады назіраецца вялікая разбежка паміж колькасцю хлопчыкаў (80) і дзяўчынак (62).
Першае дзіця нарадзілася ў 60 сем’ях, другое – у 48, трэцяе – у 22, чацвёртае – у дзевяці, пятае – у трох.
Сярэдні ўзрост жанчын, якія сталі маці, склаў 28 гадоў, мужчын – 30. Самай юнай маме не споўнілася і 18, тры жанчыны нарадзілі ва ўзросце ад 40 да 45 гадоў. Самаму юнаму тату – 19 гадоў, двум -- за 50.

У сямі’і маладзечанцаў Кацярыны і Яўгенія Колбік з'явіліся  двайняты – сыны Яраслаў і Уладзіслаў.

Самымі папулярнымі імёнамі ў ліпені былі Арцём, Мікіта, Аляксей, Раман, Софія, Марыя, Анастасія, Ганна, Ксенія. Сярод рэдкіх – Архіп, Барыс, Дамір, Дэні, Міраслаў, Савелій, Серафім, Агата, Агнія, Арыяна, Ілона, Сабрына, Стэфанія.

Усяго ў раёне за сем месяцаў нарадзілася 845 новых жыхароў – гэта на 44 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года. У горадзе за гэты час зарэгістравана 646 нараджэнняў.

Шлюбы
Вясельны марш Мендэльсона прагучаў для 112 пар маладых, што на 18 менш, чым летась. Гэта найбольшая колькасць шлюбаў за ўсе месяцы.

Сярэдні ўзрост нявестаў склаў 29 гадоў, жаніхоў – 32. Самым юным маладым споўнілася 18, самым сталым – больш за 60.

За сем месяцаў года ў раёне створана 450 новых сем’яў -- на 76 менш, чым летась.

Разводы
Іх зарэгістравана 34 -- на 20 менш, чым у мінулагоднім ліпені. Усяго з пачатку года скасавана 299 шлюбаў -- на 19 больш, чым за такі ж перыяд 2017 года.

Смерці
У ліпені пайшло з жыцця 143 чалавекі -- на аднаго больш, чым летась. Гэта адзін з найменшых паказчыкаў года. Найбольш смерцяў зарэгістравана ў сакавіку – 196.

Усяго ў раёне сёлета памерла 1117 жыхароў -- гэта на 57 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У горадзе з пачатку года пайшлі з жыцця 726 чалавек.


Прочитано 1420 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить