25.05.2018 16:27

Кто родился в день семьи?

«Колькі б гадоў ні мінула, вы заўсёды будзеце адзначаць 15 мая два святы: дзень нараджэння вашых дзетак і Міжнародны дзень сям’і», — сказала намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская ў час віншавання ў радзільным доме жанчын, якія сталі маці ў гэту адметную дату. Іх дзецям выпаў шчаслівы білет: толькі нарадзіліся — і адразу апынуліся ў зоне ўсеагульнай увагі.

Кто родился в день семьи? "Маладзечанская газета"

Міжнародны дзень сям’і з кожным годам адзнача    ецца ў нашай краіне ўсё шырэй, прымнажаецца новымі традыцыямі. Але ёсць і пастаянныя,  адна з якіх – ушанаванне маці і іх нованароджаных дзяцей. Вось і сёлета віноўніцамі ўрачыстасці сталі чатыры жыхаркі Маладзечаншчыны. У Ганны Абрамовіч нарадзілася дачка, у Віргініі Канаплёвай, Ганны Смерцевай і Алесі Ткачэнка — сыны. Кожная жанчына атрымала памятны адрас, дзіцячыя кнігі, іншыя падарункі.

Іх павіншавала таксама начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала Івашкевіч. Яна зазначыла, што дзеці гэта не толькі вялікая радасць, але і вялікая праца, адказнасць. Што закладзеш у іх з маленства, тое і атрымаеш у будучыні. Вырасціць іх здаровымі, добрымі, разумнымі, дастойнымі грамадзянамі Беларусі – такія пажаданні гучалі ў гэты дзень для матуль.

— Хто вас чакае дома? – спыталі мы ў Віргініі Канаплёвай, якая трымала на руках сыночка Канстанціна.
— Муж і трое дзяцей. Мая старэйшая дачка сама ўжо мама. Лічу, што дзеці – гэта самае вялікае шчасце, сэнс жыцця.

Ганна Абрамовіч з вялікай удзячнасцю расказвае пра прафесіяналізм медыкаў радзільнага дома, іх добрыя адносіны да пацыентаў.

 — Тут некалі я нарадзілася, і вось ужо двойчы сама стала мамай. Даводзілася ляжаць у розных аддзяленнях, і магу сказаць, што ў кожным з іх створаны добрыя ўмовы, усюды акуратна, утульна. Я бясконца ўдзячная загадчыцы акушэрскага аддзялення Вользе Хітрун, якая дапамагла з’явіцца на свет і майму сыну Святаславу, і доўгачаканай дачушцы Яўгеніі.

І наогул, дзякуй усім работнікам гэтай установы, іх праца заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Няма большага шчасця для нас, чым ведаць, што з нашымі дзеткамі ўсё добра, што яны тут пад надзейным наглядам уважлівых, вопытных урачоў і медсясцёр. Ім пашанцавала нарадзіцца ў Міжнародны дзень сям’і, які цяпер будзе для нашых сем’яў шчаслівай датай календара.    

Фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/2818-kto-rodilsya-v-den-semi.html#sigProId1677405b95
Прочитано 1593 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Врач-психотерапевт – о суициде Хто адрамантуе дах? »

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить