18.05.2018 16:38

Демография Молодечненского района. Апрель 2018 г.

Сімвалічна, што напярэдадні Дня Перамогі аднаго з нованароджаных хлопчыкаў бацькі назвалі іменем Радамір, значэнне якога «чалавек, які радуецца міру». Дарэчы, сярод рэдкіх жаночых імён у красавіку з’явілася  Радаслава…

Демография Молодечненского района. Апрель 2018 г. "Маладзечанская газета"

Пра гэтыя і іншыя адметныя факты нам паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала Івашкевіч.

Нараджэнні
У красавіку ў раёне з’явілася на свет 105 новых жыхароў (54 хлопчыкі і 51 дзяўчынка) — на 9 менш, чым летась. Першае дзіця нарадзілася ў 32 сем’ях, другое – у 47, трэцяе – у 21, чацвёртае – у 4, пятае – у адной.

Сярэдні ўзрост маці склаў 29 гадоў, татаў – 31. Самым маладым мамам споўнілася па 19, самым вопытным – ад 40 да 45, двое татаў старэйшыя за 50.

Самымі папулярнымі жаночымі імёнамі ў красавіку сталі Дар’я, Анастасія, Софія, Аляксандра, Дарына, Кіра, мужчынскімі – Максім, Ягор, Цімафей, Данііл, Кірыл, Мікіта. Сярод рэдкіх – Аміна, Ясенія, Мія, Нэлі, Ніка, Радаслава, Давід, Леў, Назар, Радамір, Рэнат.
Усяго за чатыры месяцы года ў раёне нарадзілася 449 чалавек, і гэта на 12 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Шлюбы
Пакуль яшчэ летні вясельны бум не пачаўся, хаця станоўчая дынаміка набірае абароты. У красавіку было зарэгістравана 78 шлюбаў, і гэта самы высокі паказчык сёлета. Аднак лічба на 30 меншая, чым летась.
Сярэдні ўзрост нявест – 28 гадоў, жаніхоў – 30. Самым маладым пяці нявестам — па 18, аднаму жаніху – 19. Дзве жанчыны, якія ўступілі ў шлюб, дасягнулі пенсіённага ўзросту.
Усяго за чатыры месяцы года ў раёне зарэгістраваны 221 шлюб, што на 38 менш, чым за такі ж перыяд летась.

Разводы
У красавіку скасаваны 43 шлюбы, і гэта на 8 больш, чым летась. З пачатку года ў раёне распалася 176 сем’яў — на 37 больш, чым за аналагічны перыяд 2017-га.

Смерці
У мінулым месяцы пайшлі з жыцця 156 нашых землякоў — на 11 больш, чым летась. Усяго за чатыры месяцы памерлі 668 чалавек — на 52 больш, чым у 2017 годзе. На жаль, адмоўная дынаміка назіраецца ў цэлым па раёне (за чатыры месяцы нарадзіліся 449 чалавек, памерлі 668) і па горадзе (343 і 430 адпаведна).

Прочитано 2034 раз Последнее изменение 18.05.2018 16:38
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить