12.03.2018 16:42

Орден Матери вручили четырем жительницам Молодечненского района

Источник

Да слаўнай кагорты нашых землякоў-ардэнаносцаў далучыліся Таццяна Кісялевіч, Марына Палянская, Любоў Маціеўская, Марына Свірыдава. Напярэдадні Дня жанчын старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Яхнавец уручыў ім ордэны Маці, падарункі і шыкоўныя букеты кветак. Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў гарадскім Палацы культуры.


-- Што галоўнае ў выхаванні дзяцей? – звярнуліся мы да Любові і Дзяніса Маціеўскіх з Радашковіч, у якіх падрастаюць шасцёра дзетак ад дзевяці да аднаго года.
-- Самае важнае, каб у сям’і панавала атмасфера любові. І каб бацькі выхоўвалі дзяцей уласным прыкладам. Сказаць можна шмат чаго, але выхоўваюць справы, учынкі, адносіны.

Цікава, што менавіта 8 сакавіка сям’я Маціеўскіх адзначыла 10-годдзе сумеснага жыцця. Муж і жонка расказваюць, што пазнаёміліся яны ў царкве, духоўнасць, вера ў Бога зблізіла іх. А самае вялікае багацце – пяцёра сыноў і дачушка. Бацькі далі ім рэдкія імёны: Серафім, Веньямін, Амадэй, Усцін, Багдана, Рувім.

З групай падтрымкі прыйшла на свята маладзечанка Таццяна Кісялевіч, маці пяцярых дзяцей, сацыяльны работнік раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Акрамя мужа Сяргея (ён індывідуальны прадпрымальнік), у такі важны момант яе падтрымлівала старэйшая дачка Вераніка са сваімі дзецьмі Верай і Міраславам. Таццяна Пятроўна расказвае, што паміж Веранікай і малодшым сынам Сяргеем, названым у гонар мужа, 19 гадоў розніцы, яго жанчына нарадзіла ў 42 гады.

-- Мы свядома зрабілі выбар на карысць вялікай сям’і. Стараемся, каб нашы дзеці раслі добрымі, чулымі, сумленнымі. Мы адчуваем падтрымку сваіх мужоў, дзяржавы, -- усхвалявана гаварыла на ўрачыстасці ад імя ўсіх узнагароджаных Марына Свірыдава, якая разам з мужам Сяргеем выхоўвае чатырох дачок і дваіх сыноў. Марына Францаўна працуе паштальёнам аддзялення №1 раённага вузла паштовай сувязі, Сяргей Уладзміравіч – дворнік спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў. Іх старэйшыя дочкі Лізавета і Вольга ходзяць у музычную школу, сын Андрэй займаецца харэаграфіяй, шахматамі – у кожнага сваё захапленне…

У Марыны і Ігара Палянскіх пяцёра дзяцей. Бацькі прывіваюць ім здаровы лад жыцця, клапоцяцца аб фізічным і духоўным развіцці, выхоўваюць паважлівыя адносіны да старэйшых, да гісторыі і культурнай спадчыны свайго народа. Марына Мікалаеўна – медсястра паліклінікі №1, Ігар – аператар кацельных установак СП «Мінскі мэблевы цэнтр».

На ўрачыстасць мнагадзетных маці запрасілі разам з іх мужамі: сем’і Маціеўскіх, Свірыдавых, Кісялевіч, Палянскіх.



Таццяна Кісялевіч не толькі шчаслівая мама, але і бабуля: са старэйшай дачкой Веранікай, унукамі Верай і Міраславам.



Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь два разы на год самым дастойным матулям, якія выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей, уручаюцца ордэны Маці. На гэты раз у сталічнай вобласці высокую ўзнагароду атрымалі 56 жанчын, ва ўсіх рэгіёнах прайшлі ўрачыстасці. Усяго ў нашым раёне 163 мнагадзетныя маці ўзнагароджаны ордэнам.

Поўнасцю матэрыял -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 14 сакавіка.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1271 раз Последнее изменение 12.03.2018 16:42
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить