14.06.2018 14:24

«Виртуозы руля» -- третий год в Молодечно

Источник

Трэці год запар наш горад прымае ўдзельнікаў Кубка «Віртуозаў руля» — самых папулярных у краіне спаборніцтваў сярод майстроў экстра-класа кіравання аўтамабілем. Сёлета, як і раней, аўтагоншчыкі спаборнічалі на пляцоўцы каля спартыўна-забаўляльнага цэнтра.


Гледачоў сабралася шмат. Маладзечанцы чакалі відовішчных заездаў, захапляльнай барацьбы. І не памыліліся. Лепшыя аўтагоншчыкі краіны і на гэты раз паказалі свае ўнікальныя здольнасці кіравання аўтамабілем. Традыцыйна паміж заездамі праводзіліся конкурсы, віктарыны. Многія аўтааматары маглі самі сесці за руль і пратэставаць аўтамабіль «Шкода-Актавія».

Знаёмыя твары!

Як і летась, спаборніцтвы праходзілі сярод прафесіяналаў і сярод аматараў. У абедзвюх групах выступалі як хлопцы, так і дзяўчаты. Многія прозвішчы ўдзельнікаў былі ўжо добра вядомыя гледачам.
У абсалютным заліку пасля двух этапаў, якія прайшлі ў Мінску і Баранавічах, лідзіравалі браты Яўгеній і Аляксандр Цэдрыкі з каманды «Nakayama Team». Яны выступалі на аўтамабілях «Пежо-205». Дзмітрый Баркан (каманда «Havoline») займаў трэці радок. Дарэчы, летась ён на сваім «Катэрхеме» стаў пераможцам маладзечанскага этапу спаборніцтваў. Цяпер разам з ім у адной камандзе быў Аляксей Каралёў. Ці змогуць яны пасунуць з верхняй прыступкі братоў Цэдрыкаў? Адказ на гэта пытанне і павінен быў даць маладзечанскі этап.

У групе аматараў лідарства захапіў пасля двух этапаў Дзмітрый Мезіт з каманды «Volkswagen Belarus». Удалы старт узяў у гэтым сезоне і Сяргей Атрохаў. На сваім БМВ Е30 гоншчык-аматар перамог у Баранавічах, а ў Мінску заняў трэцяе месца. За ім па суме ачкоў размясціўся ў турнірнай табліцы Андрэй Лібман, якому ўдалося двойчы заняць трэцяе месца.

Сярод прэтэндэнтаў на перамогу былі таксама ў абедзвюх групах Сяргей Кулажанка з Чысці, мінчане Сяргей Трошчанка, Артур Амбарцумян, Дзмітрый Яшчук, Віталій Чумакоў, Аляксандр Асташонак, Віталій Рабцаў, Васілій Расулін, віцябчанка Марыя Зарубіна і іншыя.

На шляху да фіналу

Першы заезд выявіў лідара ў прафесіяналаў. Ім стаў вопытны Аляксандр Цэдрык. Ён не толькі прайшоў трасу без памылак, але і паказаў лепшы час. Андрэй Лібман на сваім «Рэно-Кліо» захапіў лідарства сярод аматараў. Марыя Зарубіна праехала трасу хутчэй за яго, але збіла дзве фішкі.

Не змяніліся лідары і пасля другога заезду. А вось на трэцім нечакана памыляецца Андрэй Лібман і страчвае ўсе шансы на перамогу ў асабістым заліку. Чыста і хутка праходзіць трасу на «Субару-Імпрэзе» Аляксандр Асташонак, што і дазваляе яму заняць першае месца сярод аматараў. Сяргей Атрохаў на БМВ завяршае этап на другой пазіцыі. У Андрэя Лібмана — трэці вынік.
Прафесіяналы працягвалі барацьбу. Да паўфіналу дайшлі Аляксандр Цэдрык, Дзмітрый Баркан, Яўгеній Цэдрык і Андрэй Бараноўскі. Цяпер прэтэндэнты спаборнічалі ў парных заездах да дзвюх перамог.

Першымі выехалі на старт А. Цэдрык і А. Бараноўскі. Заезды з іх удзелам праходзілі з пераменным поспехам. Але Андрэю не ўдалося на «Міні-Куперы» пера-
адолець трасу без памылак, што і стала прычынай паражэння. А ў другім паўфінальным паядынку паміж Я. Цэдрыкам і Д. Барканам перамог Дзмітрый.



Заключны раўнд

І вось нарэшце заключны раўнд спаборніцтваў. На старт выязджаюць даўнія сапернікі — Аляксандр Цэдрык і Дзмітрый Баркан. Першыя секунды заезду паказваюць яўную перавагу на трасе заднепрываднога «Катэрхэма», на якім Д. Баркан хутчэй пераадольваў павароты. Ён і фінішуе першым. Аднак адразу пасля другога старту яго машына раптам дае збой, губляе хуткасць і перамагае ўжо А. Цэдрык. Як высветлілася потым, у «Катэрхема» развалілася блакіроўка, што і адбілася на хуткасці пераадолення паваротаў. Каб прадоўжыць барацьбу, Дзмітрый вымушаны быў перасесці на іншы аўтамабіль. Для рашаючага паядынку свой «Рэно-Кліо» прапанаваў яму Андрэй Лібман. На жаль, пераадольваць крутыя віражы з такой хуткасцю, як на «Катэрхеме», у Дзмітрыя не атрымалася, і перамогу святкаваў яго сапернік Аляксандр Цэдрык.

Заключны, чацвёрты этап спаборніцтваў адбудзецца 14 ліпеня ў Мінску на пляцоўцы ГД «Ждановічы».

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/zdorove-i-sport/item/2883-virtuozy-rulya-tretij-god-v-molodechno.html#sigProIdbdf80b072e
Прочитано 782 раз Последнее изменение 14.06.2018 14:24
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить