09.02 15:59

Поддержим «Динамо Молодечно»!

Источник

Каманда «Дынама-Маладзечна» 11 лютага прымае щ Маладзечне гродзенскі «Нёман». Пачатак матча ў 17.00. У аўторак, 13 лютага, да нас у госці прыязджаюць хакеісты «Гомеля». Пачатак матча ў 19.00.

Поддержим «Динамо Молодечно»! "Маладзечанская газета"

У пачатку лютага хакеісты каманды «Дынама-Маладзечна» правялі два матчы на выездзе.

Першая сустрэча была таварыскай і адбылася ў нядзелю ў Гродне з лідарам чэмпіянату Беларусі «Нёманам». Ужо ў першым перыядзе гаспадары тройчы запальвалі чырвонае святло за варотамі «зуброў». А да канца матча закінулі яшчэ дзве шайбы. Маладзечанцы адквіталі толькі адну і прайгралі з лікам 1:5.

Заўчора «дынамаўцы» наведалі горад над Сожам, дзе сустракаліся з «Гомелем». У турнірнай табліцы гэта каманда займае чацвёрты радок. Маладзечанскія «зубры» — на пятым. Госці дзейнічалі актыўна на лёдзе і ўжо з першых хвілін матча павялі ў ліку. У трэцім перыядзе на табло высвечваўся лік 2:0 на карысць маладзечанцаў. Было яшчэ некалькі момантаў павялічыць адрыў, але не атрымалася. А вось гамяльчанам спачатку ўдалося скараціць адставанне, а за некалькі хвілін да фінальнай сірэны аднавіць раўнавагу і перавесці матч у авертайм. Дадатковы час нічога не даў, і пераможцу павінна была вызначыць серыя булітаў. Фартуна аказалася на баку маладзечанцаў.


Прочитано 1760 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить