15.11.2017 14:31

В секциях восточных единоборств в Молодечно растут будущие чемпионы

Источник

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу — адзіная на Маладзечаншчыне, дзе ёсць аддзяленне ўсходніх адзінаборстваў. Жадаючых займацца тайландскім боксам, ушу, кікбоксінгам заўсёды шмат.

В секциях восточных единоборств в Молодечно растут будущие чемпионы "Маладзечанская газета"


Вось і сёлета, у пачатку новага навучальнага года, першыя заняткі пачалі наведваць не толькі маладзечанцы, але і юныя жыхары Чысці, Краснага, дзе працуюць спецыялісты школы. Прыязджаюць на трэніроўкі хлопчыкі і дзяўчынкі з іншых вёсак раёна.

— У асноўным дзяцей прыводзяць да нас бацькі, — расказвае трэнер СДЮШАР Сяргей Панцюхоў. – Але нярэдка падлеткі і нават малодшыя школьнікі самастойна звяртаюцца да нас і просяць запісаць у школу. На пытанне, чаму вырашылі займацца менавіта ўсходнімі адзінаборствамі, адказы звычайна такія: «Хачу быць дужым, каб абараняць сваю сястрычку і маму». Або: «Хачу стаць чэмпіёнам».
Сяргей Міхайлавіч не ўтойвае і той факт, што сярод яго падапечных нямала дзяцей з няпоўных сем’яў.

— Але яны амаль нічым не адрозніваюцца ад іншых, — працягвае трэнер. — Таксама шмат працуюць на занятках і дабіваюцца поспехаў на спаборніцтвах. Патрабаванні да кожнага ў нас аднолькава строгія. Аднак стараемся выхоўваць у сваіх вучнях не толькі цвёрды характар, смеласць, рашучасць, волю да перамогі, але і камандны дух, таварыскасць, жаданне дапамагчы сябру, які трапіў у цяжкае становішча. Вось чаму нашым выпускнікам усюды рады. У любым калектыве — студэнцкім, вытворчым — яны лёгка ўжываюцца і хутка праяўляюць сябе з лепшага боку. Зразумела, у час тэрміновай службы ва Узброеных Сілах нашы навучэнцы таксама выдатна пераносяць усе цяжкасці салдацкіх будняў.

Сярод навучэнцаў школы ёсць і дзяўчынкі. Напрыклад, другі год наведвае трэніроўкі Вераніка Валасач. За гэты кароткі перыяд яна правяла ўжо каля дваццаці паядынкаў і выйграла некалькі дзіцячых турніраў па тайландскім боксе і кікбоксінгу. Прычым не толькі раённых, абласных, але і рэспубліканскіх. Вось і нядаўна разам са сваімі сябрамі па камандзе Уладзіславам Куляшом, Вадзімам Мястоўскім і Ра-
дзівонам Чурыніным Вераніка ўдзельнічала ў першынстве рэспублікі па кікбоксінгу сярод дзяцей і моладзі, дзе кожны наш юны спартсмен стаў пераможцам у сваёй узроставай групе.

— Гэтыя дзеці – будучыня нашага беларускага спорту, — з задавальненнем гаворыць трэнер. — Я ўпэўнены, што ў хуткім часе хаця б адзін з тых відаў усходніх адзінаборстваў, якія яны асвойваюць, абавязкова будзе ўключаны ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў і менавіта выхаванцы Маладзечанскай дзіцяча-юнацкай школы не раз парадуюць сваіх землякоў медалямі самай высокай пробы.

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Прочитано 804 раз Последнее изменение 15.11.2017 14:31
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить