13.11 11:14

Маладзечанскаму скурвендыспансеру -- 50 гадоў

Источник

Больш за палову нашага калектыву складаюць вопытныя медыкі, ветэраны — спецыялісты, якія працуюць ад дваццаці да сарака і больш гадоў. Усе яны маюць высокую кваліфікацыю. З іх бяруць прыклад і пераймаюць вопыт маладыя. Гэта сведчыць аб тым, што пацыенты атрымліваюць якасныя медыцынскія паслугі.  

Маладзечанскаму скурвендыспансеру -- 50 гадоў "Маладзечанская газета"


Гэта адзначыла адзначыла загадчыца дыспансера Ларыса Гацко, якая адкрыла ўрачыстасць у Палацы культуры.

Павіншаваць медыкаў з юбілеем прыйшлі прадстаўнікі райвыканкама, кіраўніцтва і прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы, сталічныя калегі.

— Сёння мне хочацца сказаць вялікае дзякуй за вашу работу, за тое, што вы клапоціцеся аб здароўі і прыгажосці нашага насельніцтва, — звярнулася да юбіляраў намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская. — Ваша работа вельмі запатрабаваная сёння. Аб гэтым сведчаць лічбы. Штогод паслугамі медустановы карыстаюцца больш за пятнаццаць тысяч пацыентаў. І з часам іх колькасць павялічваецца, бо набываецца новае, больш сучаснае абсталяванне, а значыць, пашыраецца спектр аказваемых медыцынскіх і іншых паслуг.

Калі ўспомніць гісторыю, спецыялізаваная дэрматавенералагічная дапамога ў нашым раёне пачыналася са студзеня 1945 года, калі ў Маладзечне з’явіўся скурвенкабінет. Ён знаходзіўся па вуліцы Чарняхоўскага. А пазней, згодна з распараджэннем выканкама Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 кастрычніка 1967 года ў Маладзечне

1 лістапада адкрываецца скурвендыспансер. Спачатку ён размяшчаўся ў невялікім аднапавярховым драўляным будынку па вуліцы Ламаносава, 17, дзе была раней газавая лаўка.

Сёння дыспансер уяўляе сабой сучасны лячэбна-прафілактычны цэнтр па аказанні кваліфікаванай спецыялізаванай амбулаторна-паліклінічнай дапамогі па дэрматавенералогіі. Пацыентамі ўстановы з’яўляюцца не толькі маладзечанцы. Сюды звяртаюцца жыхары Вілейскага, Мядзелькага, Валожынскага, Астравецкага і іншых раёнаў, а таксама сталіцы.

Асаблівасць дыспансера ў тым, што яго спецыялісты аказваюць паслугі па некалькіх кірунках — ад лячэння розных венералагічных захворванняў да касметалогіі. Вось чаму сюды ідуць не толькі па здароўе, але і па прыгажосць. Прычым, як падкрэслівае Л. Гацко, «наша касметалогія ў асноўным лячэбная. І паслугі значна больш танныя».

Нядаўна тут з’явіўся сучасны апарат фотатэрапіі, прызначаны для прафілактыкі і лячэння скурных захворванняў — розных відаў дэрматыту, псарыязу і інш. Гэта, дарэчы, адзіны апарат у гора-
дзе. Хутка тэхнічны арсенал медыцынскага абсталявання дыспансера папоўніцца новай апаратурай.
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/zdorove-i-sport/item/1848-maladzechanskamu-skurvendyspanseru-50-gado.html#sigProIdbc9577133f
Прочитано 1156 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить