08.11 9:12

В Молодечненском районе привито 28 процентов населения

Источник

Медыкі ў штатным рэжыме працягваюць супрацьгрыпозную вакцынацыю – у медустановах, з выездам на прадпрыемствы, у арганізацыі і на дом да пацыентаў. Павелічэнне колькасці вострых рэспіраторных вірусных інфекцый па-ранейшаму прагназуецца на канец студзеня — пачатак лютага.

В Молодечненском районе привито 28 процентов населения "Маладзечанская газета"

Загадчык аддзела эпідэміялогіі Маладзечанскага ЗЦГіЭ Алена Каравай запэўнівае, што ў нашай краіне сітуацыя спакойная.

— Пакуль ад грыпу прышчэплены 28 працэнты насельніцтва раёна. Гэтага недастаткова для стварэння неабходнай імуналагічнай праслойкі ў 40 працэнтаў ад агульнай колькасці жыхароў і недапушчэння магчымай эпідэміі. Але да завяршэння імунізацыі час ёсць. Праводзіцца яна да 1 снежня, — паведаміла Алена Каравай. – Найбольш актыўна прышчапляюцца на чыгунцы, у «Беларусбанку», агра-
фірме «Лебедзева», на водаканале і малочным камбінаце.

Журналісты «МГ» разам з медработнікамі паліклінікі №3 пабывалі на вакцынацыі, што праводзілася ў рэфрыжэратарным вагонным дэпо.

— Ужо больш за дзесяць гадоў мы вакцынуем ад грыпу па месцы працы. У нас добраўпарадкаваны пункт аховы здароўя ад паліклінікі №3, — гаворыць намеснік начальніка рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях Сяргей Васільеў. – Гэта зручна работнікам, па жаданні прышчапіцца могуць і члены іх сем’яў.

— У работнікаў гэтага дэпо ўжо даволі працяглы час не фіксаваўся грып. Яшчэ больш, знізілася колькасць выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый, — далучаецца да размовы загадчыца паліклінікі №3 Наталля Капцюг. – Імунізацыя супраць грыпу апраўдвае сябе. Дарэчы, спісы жадаючых прышчапіцца мы пачынаем складаць задоўга да яе пачатку – недзе ў сакавіку-красавіку. Вакцынацыя асабліва неабходная тым спецыялістам, чыя работа звязана з бяспекай руху паяздоў, каму доўгі час даводзіцца быць на вуліцы і ў месцах з вялікай колькасцю людзей. Безумоўна, ёсць паказанні да прышчэпкі пры пэўных хранічных захворваннях, а таксама ва ўзросце 65+.

Урачэбна-сястрынская брыгада паліклінікі №3 у гэту супрацьгрыпозную кампанію прыязджае сюды не першы раз. Даводзіцца ўлічваць пазменны графік работы чыгуначнікаў. Сёлета па месцы работы пажадалі прышчапіцца 180 чалавек. Гэта, дарэчы, 40 працэнтаў ад усяго калектыву. Такой лічбы тут прытрымліваюцца заўсёды. На вакцынаю арганізацыя выдаткавала 2392 рублі. Медыкі выкарыстоўваюць французскі прэпарат «Ваксігрып» і расійскі «Грыпол плюс».

Загадчыца паліклінікі №3 Наталля Капцюг праводзіць медагляд.


Перад прышчэпкай кожнага пацыента абавязкова аглядае ўрач, уважліва вывучаюцца асабістыя медкарты.

Акрамя супрацьгрыпознай кампаніі, спецыялісты паліклінікі №3 ладзяць для чыгуначнікаў іншыя акцыі, мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку розных захворванняў і прапаганду здаровага ладу жыцця. Нядаўна, напрыклад, тут праходзіла акцыя «Даведайся пра свой ціск». У яе правядзенні дапамагалі навучэнцы мясцовага медыцынскага каледжа. Таксама спецыялісты паліклінікі арганізавалі для жанчын агляд малочных залоз.

— Лепш хваробу папярэдзіць, чым потым яе лячыць. Менавіта такога меркавання мы прытрымліваемся ў сваёй рабоце, — зазначыла Наталля Капцюг.

 Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1648 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить