08.08 14:25

Ванкинация от гриппа начинается в сентябре

Источник

Грып — вострая вірусная інфекцыя, якая перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Абараніцца ад яе можна некалькімі метадамі: пазбягаць шматлюдных месцаў, выконваць правілы гігіены, умацоўваць імунітэт, прымаць супрацьвірусныя прэпараты. Але самым эфектыўным і найбольш зручным метадам прафілактыкі грыпу застаецца штогадовая вакцынацыя. Гэта і стала тэмай размовы з урачом-эпідэміёлагам занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольгай Сяліцкай.

Ванкинация от гриппа начинается в сентябре "Маладзечанская газета"

— Вольга Анатольеўна, за акном жнівеньскія дзянькі, а мы звяртаемся да зімовай тэмы. Чаму менавіта цяпер яна становіцца актуальнай?
— Справа ў тым, што вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу распачынаецца з пачатку верасня. Найперш прышчапляюцца групы рызыкі: дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да трох гадоў, дзеці ад трох гадоў і дарослыя, якія пакутуюць на хранічныя захворванні, а таксама людзі,старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медработнікі, праваахоўнікі і ратавальнікі, работнікі адукацыі і культуры.

— На якіх прадпрыемствах найбольш актыўна праводзіцца прафілактычная работа?
— Сярод такіх калектывы аўтобуснага парка № 4, водаканала, хлебазавода,
ЗАТ «Амкадор-Унікаб», Мінскага мэблевага цэнтра. Урачы стараюцца растлумачыць кіраўнікам неабходнасць правядзення прафілактычнай работы, выдзялення грашовых сродкаў для вакцынацыі. Дарэчы, маладзечанцы могуць зрабіць прышчэпку як за ўласныя сродкі, так і за сродкі арганізацыі. За свае грошы дарослыя абслугоўваюцца ў амбулаторна- паліклінічнай арганізацыі па месцы жыхарства, дзеці — у дзіцячай паліклініцы.

— Чаму ў калектыве рэкамендуецца ахопліваць 40 працэнтаў працуючых?
— Гэта стварае так званую «падушку бяспекі». Дасягаюцца дзве асноўныя мэты: індывідуальная абарона чалавека і фарміраванне калектыўнага імунітэту сярод працуючых. У выніку зніжаецца верагоднасць за-хворванняў. У нашым раёне так і адбываецца. Узровень захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып за апошнія
5 гадоў не перавышае эпідэмічны парог. Не зарэгістравана ніводнага выпадку эпідэміялагічнага ўскладнення ў арганізаваных дзіцячых калектывах, закрытых установах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

— Нярэдка можна пачуць: прышчэпку зрабіў, але ўсё ж захварэў…
— Прышчэпка, вядома, не гарантуе на 100 працэнтаў, што чалавек не захварэе. Але верагоднасць перадаць вірус іншым зніжаецца, таксама як і рызыка развіцця ўскладненняў. Чалавек пераносіць хваробу больш лёгка. Менавіта ў гэтым каштоўнасць вакцынацыі. Асноўная небяспека грыпу — рызыка развіцця постгрыпозных ускладненняў, якія нярэдка прыводзяць да смяротнага зыходу.

— Якія вакцыны будуць прымяняцца сёлета?
— Грыпол плюс (беларускай і расійскай вытворчасці), інфлювак (Нідэрланды), ваксігрып (Францыя), флюваксін (Кітай).

— Грып не толькі застаецца адной з самых актуальных медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных праблем ва ўсім свеце, але і прыносіць значны эканамі-чны ўрон.
— Гэта так. Эканамічны ўрон ад аднаго выпадку захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі складае ў нашай краіне каля 500 рублёў, а выдаткі на вакцынацыю — каля 10 рублёў. Знаходжанне ў стацыянары нашага раёна хворага абыходзіцца каля 42 рублёў у дзень, вакцына летась каштавала ад 7 да 16 рублёў.

— Вакцынацыя мае і супрацьпаказанні. Калі ласка, раскажыце пра іх.
— Могуць быць алергічныя рэакцыі на курыны бялок і кампаненты вакцыны, цяжкія алергічныя рэакцыі пасля папярэдняга ўвядзення вакцыны ці прэпарата, які змя-шчае тыя ж кампаненты. Пры захворваннях, якія суправаджаюцца павышэннем тэмпературы цела, пры вострым або абвастрэнні хранічнага захворвання вакцынацыю варта адкласці да выздараўлення або рэмісіі.

— Куды звяртацца людзям па больш падрабязную інфармацыю?
— На ўсе пытанні дакладна адкажуць спецыялісты занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў рабочыя дні з 8.00 да 10.00 і з 14.00 да 16.30 па тэл. 54-28-50.

Прочитано 515 раз Последнее изменение 08.08 14:25
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить