04.08 15:32

Бронзу Сурдолимпийских игр завоевала спортсменка из Молодечно

Источник

Маладзечанка Дар’я Садовая стала бронзавым прызёрам XXIII летніх Дэфлімпійскіх (Сурдлімпійскіх) гульняў, якія праходзілі ў Турцыі з 18 па 30 ліпеня. Беларускія атлеты з парушэннямі слыху ў сёмы раз прынялі ўдзел у гэтых спаборніцтвах, а для Дашы яны сталі дэбютнымі.

Бронзу Сурдолимпийских игр завоевала спортсменка из Молодечно "Маладзечанская газета"


Яшчэ школьніцай яна прадстаўляла Беларусь на Дэфлімпійскім юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, атрымала «серабро» ў эстафеце, «бронзу» на стаметровай дыстанцыі. За гэты час Дар’я закончыла СШ №14, перайшла на трэці курс спартыўна-педагагічнага факультэта масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры і спорту, у мінулым годзе ёй прысвоена званне майстра спорту па лёгкай атлетыцы.
Ужо шмат гадоў Даша трэніруецца ў ДЮСШ №3 у паралімпійскага чэмпіёна Ігара Фартунава, які разгледзеў у дзяўчыне выдатныя фізічныя даныя, байцоўскі характар, упартасць.

У скарбонцы спартсменкі шмат узнагарод, але «бронза» ў апошніх спаборніцтвах – адна з самых значных. Медаль сапраўды вельмі дарагі ёй, бо заваяваны велізарнай працай над сабой, імкненнем удасканальваць сваё прафесійнае майстэрства, сацыялізавацца ў грамадстве, быць такой, як усе, прыносіць карысць сваёй краіне. Дашы гэта ўдаецца, і толькі трэнер і радня ведаюць, якіх вялікіх намаганняў і сілы волі гэта ёй каштуе.

Дэфлімпійскія гульні праходзілі ў горадзе Самсун, куды з’ехалася больш за тры тысячы спартсменаў з 97 краін. Беларускую дэлегацыю прадстаўлялі 43 спартсмены. У лёгкаатлетычнай эстафеце 4х100 метраў Дар’я Садовая разам з сяброўкамі па камандзе заваявала бронзавы медаль. А ў індывідуальным забегу на 100 метраў нашай зямлячцы ўдалося выйсці ў паўфінал, але ў фінал не трапіла – канкурэнцыя была вельмі моцнай.
Наогул, у скарбонцы нашай зборнай 16 узнагарод – 4 залатыя, 9 сярэбраных і 3 бронзавыя медалі. У медальным заліку Беларусь заняла адзінаццатую прыступку з 97 краін. Як не парадавацца за нашу зямлячку, якая ўнесла свой уклад у агульны поспех беларускіх спартсменаў!

— Безумоўна, вельмі хвалявалася да Дашу, — гаворыць мама Галіна Анатольеўна, якая ва ўсім падтрымлівае дачку. Бацькі ездзілі сустракаць яе ў аэрапорт, ім было прыемна, што дэфлімпійцам наладзілі ўрачыстую сустрэчу, іх павіншаваў з удалым выступленнем першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў.
Віншуем Дашу і яе трэнера Ігара Фартунава з перамогай! Жадаем новых яркіх дасягненняў у спорце і ў асабістым жыцці.

Фота: архіў Дар’і САДОВАЙ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/zdorove-i-sport/item/1512-bronzu-surdolimpijskikh-igr-zavoevala-sportsmenka-iz-molodechno.html#sigProId0254fa5abf
Прочитано 317 раз Последнее изменение 04.08 15:32
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить