11.04 16:37

В День здоровья -- о профилактике болезней

Источник

На мінулым тыдні ў краіне адзначаўся Сусветны дзень здароўя.

В День здоровья -- о профилактике болезней "Маладзечанская газета"


Штогод да гэтай падзеі далучаюцца валанцёры Маладзечанскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Сёлета разам з навучэнцамі медыцынскага каледжа яны разгарнулі на вуліцы Прытыцкага сапраўдны інфармацыйна-прафілактычны перасовачны цэнтр.

— Гэта акцыя — магчымасць яшчэ раз нагадаць жыхарам і гасцям нашага горада аб тым, што кожны павінен клапаціцца аб сваім здароўі, — адзначыла загадчыца аддзялення медыцынскага каледжа Ала Асіповіч. — Часта людзі задумваюцца аб здароўі, калі арганізм пачынае даваць «збоі». Сапраўды, цяжка пастаянна звяртаць увагу, напрыклад, на работу сэрца, калі яго не чуеш. І толькі пры першых непрыемных адчуваннях у маторы сардэчна-сасудзістай сістэмы паўстае пытанне: што я магу зрабіць для свайго здароўя? Гэта тычыцца і іншых органаў, у якіх з’явіліся пэўныя адхіленні ад нормы. Вось чаму любую хваробу лепш папярэдзіць. Безумоўна, кожны чуў пра здаровы лад жыцця. Але многія не ведаюць, з чаго пачынаць. Што можа зрабіць кожны для свайго здароўя непасрэдна цяпер? На гэтыя і іншыя пытанні мы пастараемся даць адказы сёння ў час акцыі.

Навучэнцы каледжа Кацярына Барэйка, Ангеліна Грыб, Мікалай Зінкін, Ірына Казерская, Вікторыя Богінь, Кацярына Дзяруга, Нілураф Сайіпава і Вікторыя Жук вучылі прахожых разлічваць індэкс масы свайго цела, мералі артэрыяльны ціск, прапаноўвалі інфармацыйныя бюлетэні па прафілактыцы грыпу, ВІЧ-інфекцыі, туберкулёзу і інш. Будучыя медыцынскія работнікі нагадвалі кожнаму аб захаванні правілаў асабістай гігіены, занятках фізічнай культурай і спортам, правільным харчаванні, актыўным адпачынку пасля напружанага рабочага дня.

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/zdorove-i-sport/item/1154-v-den-zdorovya-o-profilaktike-boleznej.html#sigProIdcfb1267447
Прочитано 1044 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить