10.09.2018 15:37

Демография Молодечненского района. Август 2018 г.

Источник

Апошні месяц лета стаў бясспрэчным рэкардсменам па колькасці заключаных шлюбаў. А яшчэ ён падарыў адной з дзяўчынак прыгожае імя Аўгусціна. Пра гэтыя і многія іншыя цікавыя факты паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала ІВАШКЕВІЧ.

Нараджэнні
131 новы жыхар зарэгістраваны ў жніўні ў нашым раёне, гэта на 31 менш, чым летась. Сярод нованароджаных 62 хлопчыкі і 69 дзяўчынак. Першае дзіця з’явілася ў 44 сем’ях, другое – у 55, трэцяе – у 24, чацвёртае і пятае – у трох, шостае – у дзвюх.


Сярэдні ўзрост мам – 28 гадоў, татаў – 30. Тром самым маладым матулям споўнілася 19, адной больш за 45, адзін тата старэйшы за 50 гадоў.


За гэты перыяд зарэгістраваны дзве пары двайнят. У маладзечанцаў Вольгі і Ігара Кірэевых нарадзіліся Мацвей і Мілана, у Ангеліны Краўчанка з Хажова – Ксенія і Мікалай.


Самымі папулярнымі імёнамі жніўня сталі Мацвей, Ілья, Міхаіл, Арцём, Марк, Ксенія, Софія, Ульяна, Кацярына. Сярод рэдкіх – Усевалад, Дзямід, Кліменцій, Савелій, Аўгусціна, Ася, Ліяна, Міхаліна, Эвеліна.


Усяго за восем месяцаў года ў раёне нарадзілася 976 новых жыхароў, што на 75 менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

 

Шлюбы
121 новыя сям’я створана ў мінулым месяцы, што на 34 менш, чым летась. Аднак гэта лічба самая высокая ў гэтым годзе. Сярэдні ўзрост нявест – 27 гадоў, жаніхоў – 30. Тром нявестам не споўнілася 18-ці, аднаму жаніху і дзвюм нявестам пераваліла за 60.


Акрамя нашых суайчыннікаў, заключаліся шлюбы з грамадзянамі Латвіі, Расіі, Украіны.


Усяго за восем месяцаў года ў раёне створана 571 сям’я -- на 110 менш, чым у 2017-м.


Разводы
Іх зарэгістравана 36, што на 4 менш, чым у мінулагоднім жніўні. Сёлета пацярпелі фіяска 335 сямейных саюзаў -- на 15 больш, чым летась.


Смерці
Адметны жнівень і тым, што на працягу яго памерла найменш людзей – 134 -- на 36 менш, чым у мінулым годзе. Для параўнання: у сакавіку было зарэгістравана 196 смерцяў.


Усяго сёлета пайшоў з жыцця 1251 наш зямляк -- на 21 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Смяротнасць у раёне апераджае нараджальнасць: 1251 супраць 976. У горадзе таксама дынаміка са знакам мінус: памерла 819 чалавек, нарадзілася -- 744.

Прочитано 925 раз Последнее изменение 10.09.2018 15:37
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить