19.06.2018 11:00

Редакция "Маладзечанскай газеты" проводит в июне дни подписчика (обновляется)

Источник

Носилово, Лебедево, Марково, Полочаны, Березинское, Тюрли, Хожово, красное, Чисть, городские почтовые отделения. Представители редакции издания "Маладзечанская газета" встречаются с подписчиками и читателями, у которых появилась возможность подсказать журналистам темы для публикаций и получить сувениры.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў  СШ №5 Таццяна Каханоўская: Жадаю «МГ» творчага развіцця, не страціць сваёй актуальнасці, заўсёды быць цікавай для чытачоў! Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў СШ №5 Таццяна Каханоўская: Жадаю «МГ» творчага развіцця, не страціць сваёй актуальнасці, заўсёды быць цікавай для чытачоў! "Маладзечанская газета"

Напоминаем: тех, кто оформит подписку на "МГ", ждут рекламные бонусы, и не только!

Кто пришел к нам на встречу в День подписчика  -- смотрите фото и читайте информацию в бумажной версии газеты, начиная с завтрашнего номера за 20 июня.
***

Маладзечна

Першай у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі №1 падпісалася на нашу газету Марыя Мацюк з пасёлка Сасновы Бор. Жанчына расказвае, што раней яна жыла ў Дзятлаўскім раёне на Гродзеншчыне, працавала старшым, галоўным бухгалтарам у калгасе. Шэсць гадоў таму перабралася ў Сасновы Бор, дзе жыве дачка з сям’ёй. І адразу выпісала мясцовую газету, бо прывыкла, што «раёнка» заўсёды павінна ляжаць на яе стале.


— Хачу ведаць, што робіцца ў раёне. Чытаю «Маладзечанскую газету» ад першай старонкі да апошняй, усё мне цікава: і навіны, і парады, і ўспаміны аб мінулым. Вашы журналісты добра пішуць пра людзей. Калі параўноўваць з дзятлаўскай «раёнкай», дзе я райне жыла. Ваша газета на парадак лепшая, больш сучасная.



— «Маладзечанская газета» сярод жыхароў нашага мікрараёна самая папулярная і любімая, – кампетэнтна гаворыць начальнік аддзялення паштовай сувязі №1 Наталля Сташкевіч— На сёння мы дастаўляем яе роўна 600 чалавекам.

Маркава

Са сваімі чытачамі мы сустрэліся ў Маркаўскім паштовым аддзяленні сувязі. Упершыню «бонусам» для нашых падпісчыкаў было вымярэнне ціску. За дапамогу ў арганізацыі гэтай своеасаблівай акцыі мы дзякуем кіраўніцтву Маладзечанскага медыцынскага каледжа. У Маркаве нам дапамагала першакурсніца, будучая медсястра Надзея Чачуковіч. Ужо само яе імя адразу абнадзеіла, што дзень падпісчыка пройдзе цікава.

Нам дапамагала праводзіць дзень падпісчыка начальнік Маркаўскага аддзялення паштовай сувязі Вольга Забагонская. Яна да дробязей ведае карпатлівую работу сваіх падначаленых, бо пачынала паштальёнам, працавала ў Заскавіцкім аддзяленні.

— «МГ» у нас у лідарах па падпісцы! – гаворыць яна. — Прыемна, што «нашу газету» чытаюць. Нават ёсць дачнікі, якія прыязджаюць з горада на цёплы сезон і працягваюць выпісваць «Маладзечанку».
Начальнік аддзялення зазначыла, што наведвальнікі пастаянна абмяркоўваюць журналісцкія матэрыялы. Зацікавяць чымсьці — і сама імкнецца хутчэй пачытаць. Нярэдка звяртаецца да інтэрнэт-версіі выдання.

Паштальёны Любоў Яблонская і Наталля Куніцына.

Лебедзева

Многія жыхары Лебедзева і наваколля прыйшлі на пошту сем’ямі, каб падпісацца на «Маладзечанскую газету» і сустрэцца з журналістамі.

А Ян Муравінскі з Маросек, яго жонка Марыя і ўнук Раман прыехалі на ўласным і самым надзейным транспарце – на кані. Ян Часлававіч – ляснік, яго жонка на пенсіі. Гаспадарка ў іх вялікая: акрамя кабылы ёсць яшчэ чатыры казы, свінні, трусы, куры. Летам у дзядулі з бабуляй збіраюцца пяцёра ўнукаў – усе хлопцы. Клопатаў хоць адбаўляй. Тым больш прыемна, што Муравінскія знайшлі час, выпісалі на наступныя паўгода «раёнку», якую чытаюць шмат гадоў. А ў падарунак ад рэдакцыі атрымалі набор накрывак для кансервавання.

Прыемны «бонус» усім, хто прыйшоў на дзень падпісчыка – магчымасць праверыць свой артэрыяльны ціск. Упершыню ў дзень падпісчыка мы правялі такую акцыю сумесна з медыцынскім каледжам. У гэты дзень з намі была адна з лепшых першакурсніц Маша Сіняўская, у хуткім часе — медсястра, а ў будучыні, спадзяёмся, урач.

— У мяне пажаданне для журналістаў: адкрыйце старонку для пенсіянераў, у якой бы і эканамічныя пытанні ўзнімаліся. Напрыклад, як пражыць на пенсію, каб яшчэ грошы засталіся, — падключаецца да размовы Іна Пукела, у мінулым настаўніца Лебедзеўскай СШ з 40-гадовым стажам.

Вельмі прыемна, што падтрымаць «Маладзечанскую газету» прыйшлі супрацоўнікі Лебедзеўскага сельвыканкама на чале са старшынёй Тамарай Дудзіч. У той дзень за дзве гадзіны на «МГ» падпісалася 14 чалавек, а ўсяго ў Лебедзеве і наваколлі ў нашай газеты 261 падпісчык.

Падрабязна -- у "МГ" за сераду, 27.06.2018 г.


Апошні дзень падпісной кампаніі — 28 чэрвеня. Спадзяёмся, за тыдзень колькасць чытачоў «МГ» памножыцца. Будзем разам!   

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 693 раз Последнее изменение 19.06.2018 11:00
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить