30.05 9:09

Областная коллегия по труду, занятости и соцзащите работала в Молодечно

Источник

У Маладзечне прайшло выязное пасяджэнне калегіі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама. На разгляд выносіліся пытанні арганізацыі работы сістэмы сацыяльнай абароны нашага раёна.

Областная коллегия по труду, занятости и соцзащите работала в Молодечно "Маладзечанская газета"


Падзяліцца нам ёсць чым. Як зазначыла ў сваім выступленні ў час адкрыцця калегіі намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская, у раёне дзейнічае больш за 200 аб’ектаў сацыяльнай сферы, дзе працуе каля 9 тысяч чалавек. Больш за 41 тысячу нашых землякоў атрымліваюць пенсіі і розныя віды дапамогі.

Падтрымка адзінокіх састарэлых, інвалідаў, мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, людзей, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, мэтанакіраваная работа па прафілактыцы вытворчага траўматызму, кантроль за своечасовай выплатай заработнай платы, працаўладкаванне, прапаганда сямейных каштоўнасцей – гэта не поўны пералік кірункаў дзейнасці органаў сацыяльнай абароны, якія зацікаўлена абмяркоўваліся на выязным пасяджэнні.

— Наша мэта – выявіць моманты, якія ўпускаюцца, звярнуць на іх увагу калег з усёй вобласці для таго, каб сацыяльныя паслугі аказваліся больш якасна, былі даступнымі для кожнага, хто ў іх мае патрэбу, — сказаў старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Алег Семянчук.

Ён таксама адзначыў спецыфіку Маладзечанскага раёна, які аб’ядноўвае буйны горад і шматлікія сельскія населеныя пункты, а значыць, спектр сацыяльных паслуг тут вельмі шырокі. Для нашага рэгіёна, па словах А. Семенчука, характэрная больш высокая напружанасць на рынку працы, таму пытанні стварэння новых рабочых месцаў, перанавучання знаходзяцца пад асаблівай увагай.

На працягу многіх гадоў як у вобласці, так і ў Маладзечанскім раёне склалася дасканалая сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва.  

Калі ў рэгіёнах паспяхова распрацоўваюцца новыя формы работы, праводзіцца вучоба, і станоўчы вопыт распаўсюджваецца на ўсю вобласць. Сярод такіх новаўвядзенняў у нашым раёне – стварэнне патранажных, гасцявых сем’яў для адзінокіх пажылых людзей. Яшчэ адзін станоўчы прыклад – адкрыццё аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян у пасёлку Сасновы Бор. Гэта стала магчымым клопату і агульным намаганням вельмі многіх нераўнадушных і зацікаўленых арганізацый, асобных людзей. У час мерапрыемства ўдзельнікі выязной калегіі пабывалі ў гэтым аддзяленні, пазнаёміліся з яго жыхарамі. Таксама яны наведалі аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, паслухалі выступленне аркестра шумавых інструментаў, падобнага на які няма ні ў адным з раёнаў вобласці. Пабывалі і ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, дзе створаны добрыя ўмовы для адзінокіх людзей з няпростымі захворваннямі.

У час пленарнага пасяджэння адзначалася, што сацыяльныя службы вобласці па-ранейшаму будуць надаваць шмат увагі вырашэнню пытанняў занятасці насельніцтва, спрыяць стварэнню ўмоў для самазанятасці, мабільнасці рабочай сілы. Пад пастаянным кантролем далейшы рост заработнай платы, работа з наймальнікамі ў гэтым кірунку. Актуальнымі напрамкамі з’яўляюцца таксама супрацьдзеянне насіллю ў сем’ях, стварэнне аб’ектаў безбар’ернага асяроддзя. Як зазначае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Барада, вельмі важна, каб да рэалізацыі сацыяльных праграм падключаліся і грамадскія арганізацыі, нераўнадушныя людзі.

Прыкладаў плённай сумеснай работы ў нашым раёне нямала, хочацца спадзявацца, іх будзе яшчэ больш.

Прочитано 1407 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить