22.05.2018 16:37

Вялікі стымул дзейнічаць

Источник

Штогод у маі ў нашай краіне праводзіцца месячнік Чырвонага Крыжа. Сёлета ён мае назву «Актыўнае валанцёрства».

Старшыня пярвічнай арганізацыі "Чырвонага Крыжа" УП «Камунальнік» Іна Смаленская. Старшыня пярвічнай арганізацыі "Чырвонага Крыжа" УП «Камунальнік» Іна Смаленская.



У рамках месячніка актывісты Маладзечанскай раённай ар    ганізацыі дабрачыннага таварыства праводзяць шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх збор сродкаў і ахвяраванняў для дапамогі найбольш неабароненым катэгорыям насельніцтва, ажыццяўленне медыцынскай дапамогі на даму адзінокім састарэлым, інвалідам і інш.

Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Яўгенія Русецкая, вялікую дапамогу ў ажыццяўленні дабрачынных мерапрыемстваў ёй аказваюць валанцёры пярвічных арганізацый таварыства. Яны працуюць на прадпрыемствах, у арганізацыях, а таксама па месцы жыхарства.

Адна з самых вялікіх «пярвічак» дзейнічае ў «Камунальніку». Яе вось ужо на працягу шасці гадоў узначальвае Іна Смаленская (на здымку). На прадпрыемстве яна працуе бухгалтарам аддзела працы і заработнай платы. Участак работы не з лёгкіх. Але знаходзіць час і для грамадскай дзейнасці. На працягу амаль трох гадоў Іна Яўгеньеўна ўдзельнічае ў праекце па аказанні дапамогі цяжкахворым на туберкулёз.

— Нягледзячы на вялікую занятасць, мне падабаецца быць валанцёрам, — гаворыць І. Смален-
ская. — Гэта дае разуменне патрэбнасці і карыснасці людзям. Я бачу і ўсім сэрцам адчуваю, як мая дзейнасць уплывае на жыццё людзей, якім я дапамагаю. Нягледзячы ні на што, у мяне зноў і зноў адкрываецца другое дыханне, і я гатова ісці далей, дапамагаць людзям проста каб бачыць іх удзячныя вочы. Здаецца, дробязь, а для валанцёра гэта вялікі стымул дзейнічаць.

Aота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Прочитано 636 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить