15.05.2018 9:49

«Все краски жизни для тебя». Благотворительный концерт пройдет в Молодечно 16 мая

Источник

Дабрачынны абласны нон-стоп марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» ў падтрымку сямігадовага Святагора Кучко з Маладзечна адбудзецца ў Палацы культуры 16 мая.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

… У Святагора Кучко цяжкі дыягназ – аплазія (адсутнасць) правага сцягна і скрыўленне левага; у выніку адна нага хлопчыка карацейшая за другую на 10 сантыметраў. Медыкі выявілі паталогію ў час цяжарнасці маці.

— Я вельмі доўга задавала сабе пытанне, за што такое выпрабаванне. А потым змяніла яго на іншае: для чаго? Разам з мужам мы знайшлі адказ: для радасці, шчасця і для таго, каб стаць больш моцнымі і добрымі, — гаворыць Алена, мама Святагора.

Бацькі робяць усё, што ў іх сілах, каб сын гарманічна развіваўся. Святагор займаецца ў дзіцячай мастацкай школе мастацтваў. Марыць стаць мастаком, як мама.

Тры гады таму сям’я купіла стары дом і пакрысе аднаўляе яго. З’явілася і магчымасць трымаць жывёлу, якую вельмі любіць хлопчык. Бялюткага пухнатага труса Тошу ўзялі ў гаспадароў, якім ён надакучыў, хворага ката Рыжыка падабралі на вуліцы і вылечылі, кошку Сіму падарыла хросная мама Святагора.

У мінулым верасні хлопчык пайшоў у СШ №1 імя Янкі Купалы, што знаходзіцца недалёка ад іх дома.

— Яму вельмі падабаецца адчуваць сябе сярод сяброў. З задавальненнем займаецца матэматыкай. Нам пашанцавала з настаўніцай Святланай Карчміт, якая ўмее з’яднаць дзяцей, — гаворыць Алена.

Першую аперацыю Святагор перанёс у чатыры гады, другую – у шэсць. У бліжэйшай перспектыве яшчэ як мінімум дзве. Аперыруюць яго ў Мінску.

— Прыемна, што нам патэлефанавалі з БРСМ і прапанавалі паўдзельнічаць у дабрачынным марафоне. Гэта вельмі ўсхвалявала. Наогул, наша сям’я ўдзячная ўсім неабыякавым да чужых праблем людзям, — працягвае Алена.

Святагору падабаецца быць самастойным, дапамагаць бацькам. Наогул, ён маленькі філосаф. Але як і кожнае дзіця, любіць слухаць казкі і гісторыі, якіх яму шмат чытае мама. Асаблівую цікавасць выклікае ў яго Біблія. Хлопчык наведвае нядзельную школу пры Свята-Пакроўскай царкве. Любіць паразважаць разам з мамай на рэлігійную тэматыку. Дарэчы, на яе пытанне, што галоўнае ў жыцці, адказвае, што яно і ёсць самае галоўнае…

У дабрачынным марафоне прымуць удзел Гюнэш, Георгій Калдун, група «Las Vegas», Анастасія Ціхановіч, Дзмітрый Каралёў, Кірыл Гуд, шоу казацкай песні і танца «Маме нравится» і інш. Білеты на канцэрт можна набыць у касах Палаца культуры.



Фота: архіў СЯМ’І КУЧКО.

Прочитано 1135 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить