15.05.2018 8:59

Около 20 мешков мусора собрали с берегов карьера Изобелино

Источник

Каля 20 мяшкоў смецця сабралі на беразе кар’ера ля вёскі Ізабеліна прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).

Около 20 мешков мусора собрали с берегов карьера Изобелино "Маладзечанская газета"

Работы вяліся ў рамках экалагічнай акцыі «Чысты вадаём».

Пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, пакеты, папера, іншае смецце траплялася амаль на кожным метры прыбярэжнай паласы. Такія «прыкметы цывілізацыі» наўрад ці надаюць гонар раёну. Вадаём ля Ізабеліна не прызначаны для купання. Аднак тут можна лавіць рыбу, загараць, устанаўліваць мангалы. Гэтым жыхары горада і раёна актыўна карыстаюцца. Аднак некаторыя з іх мэтанакіравана ператвараюць прыгожае і папулярнае месца адпачынку ў сметніцу.

— Няўжо цяжка ўзяць з сабой пакет і сабраць смецце пасля пікніка?! — абураецца старшы дзяржаўны інспектар міжраённай інспекцыі аховы прыроды Васілій Паўлаў (дарэчы, удзельнікам акцыі быў і яго сын-школьнік Іван). – Між тым, нядбайныя адносіны дарослых да навакольнага асяроддзя капіруюць дзеці. Чаму яны навучацца, калі бачаць навокал кінутыя бутэлькі і пакеты?

Для прафілактыкі парушэнняў экалагічнага заканадаўства на Маладзечаншчыне праводзяцца прафілактычныя акцыі, рэйды. У некаторых выпадках парадак у лесе або ля вадаёмаў наводзяць самі эколагі. Аматары засмечваць прыродныя экасістэмы могуць атрымаць да 20 базавых велі-
чынь штрафу.

— Смеццю не месца ва ўлонні прыроды, — нагадвае начальнік райінспекцыі па ахове прыроды Уладзіслаў Чарноў. — Той жа пластык практычна не раскладаецца мікраарганізмамі. А бітае шкло ці бутэлька могуць параніць чалавека або сфакусіраваць сонечныя прамяні і падпаліць траву ці тарфянік.

Вельмі прыемна, што на месцы да акцыі далучыліся некалькі аматараў рыбнай лоўлі. Так, жыхар нашага горада Міхаіл Карніевіч дапамог ачысціць участак берага, дзе рыбачыў. Ён адзначыў, што сам ніколі не смеціць на прыродзе і заўсёды заклікае захоўваць чысціню сваіх таварышаў па захапленні.

— Акцыя «Чысты вадаём» праводзіцца з 2014 года і стала ўжо традыцыйнай, — паведаміў дырэктар раённай арганізацыйнай структуры БТПР Дзмітрый Бобрык. – Арганізуецца яна напярэдадні сезона адпачынку. Сёлета на Маладзечаншчыне ў рамках акцыі была ачышчана берагавая паласа вадаёмаў ля пасёлка Беразінскае, аграгарадка Палачаны, вёсак Дзякшняны і Ізабеліна. Ля водных аб’ектаў устаноўлены спецыяльныя інфармацыйныя шыльды з заклікам захоўваць чысціню і папярэджаннем нядбайным адпачывальнікам. Работа па захаванні прыроднай спадчыны будзе праводзіцца надалей.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/sotsium/item/2747-okolo-20-meshkov-musora-sobrali-s-beregov-karera-izobelino.html#sigProId38bf93b0e4
Прочитано 976 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить