26.04.2018 15:14

Где и что пройдет в Молодечно 1 мая

Источник

Маштабнае свята з нагоды 1 Мая адбудзецца ў нашым горадзе. І адправіцца на яго лепш усёй сям’ёй!

Где и что пройдет в Молодечно 1 мая "Маладзечанская газета"

Будуць адкрыты пляцоўкі ў цэнтралізаванай клубнай сістэме, на Цэнтральнай плошчы, каля Летняга амфітэатра, у парку Перамогі. Распачнецца свята ў 10.00.

У клубнай сістэме ўрачыста ўшануюць ардэнаносцаў працы нашага раёна. Цырымонію ініцыявала раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў. У 13.00 стартуе конкурс «Паклон табе, мой родны край!», у якім прымуць удзел вакальна-харавыя калектывы сельскіх клубных устаноў Маладзечаншчыны.

Відовішчным будзе выступленне байкераў, якія з’едуцца ў 12.00 на Цэнтральную плошчу, тут жа арганізуецца выстаўка мотатэхнікі. Потым байкеры накіруюцца па славутых месцах раёна. Гэты мотапрабег яны вырашылі прысвяціць Году малой радзімы. Таксама на плошчы выступяць юнацкія каманды па чырлідзінгу.

У Парку Перамогі будуць працаваць шматлікія забаўляльныя зоны. Конкурсы, спаборніцтвы, гульні, выстаўкі – на любы густ для дзяцей і дарослых. Каля Летняга амфітэатра ў 13.00 стартуе канцэрт вакальных калектываў і сольных выканаўцаў Маладзечаншчыны. Разгорнецца тут і тэматычная пляцоўка службы выратавання. На стадыёне па пляжным валейболе адбудуцца захапляльныя матчы.

Безумоўна, будуць арганізаваны і гандлёвыя рады паблізу святочных зон. У 13.00 завіруюць усе гарадскія фантаны.

Ініцыяваў мерапрыемствы раённы выканаўчы камітэт. Да арганізацыі далучылася пераважная большасць устаноў культуры і адукацыі, іншыя зацікаўленыя службы.


Прочитано 1025 раз Последнее изменение 26.04.2018 15:14
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить