11.04.2018 11:07

Суботнік – гэта добра? Што думаюць маладзечанцы

Источник

Першы з чатырох суботнікаў у рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі пройдзе на Маладзечаншчыне 14 красавіка. Як ставяцца жыхары раёна да такой ініцыятывы? Ці падтрымліваюць яе, ці збіраюцца ўдзельнічаць?

Суботнік – гэта добра? Што думаюць маладзечанцы "Маладзечанская газета"


Ганна Кічыгіна:
— Падтрымліваць у горадзе чысціню і парадак можна толькі сумеснымі намаганнямі. Таму праводзіць суботнікі карысна і патрэбна. Кожнаму прыемна хадзіць па чыстых вуліцах і чуць кампліменты гасцей у адрас Маладзечна. Асабіста я ўдзельнічаю ў суботніках і вясной, і восенню.

Давід Тэр-Мінасаў:
— Удзел у суботніках — адна з праяў патрыятызму і любові да малой радзімы. Калі чалавек свой вольны час прысвячае добраўпарадкаванню двара або вуліцы, значыць, яму неабыякавае месца, дзе ён жыве, вучыцца або працуе. Дапамагчы камунальнікам наводзіць парадак у гэту суботу вырашыў і я.

***
Андрэй Малько:
— З надыходам вясны горад трэба абавязкова добраўпарадкаваць. Прыбраць усё смецце дворнікі не змогуць. Таму ім трэба дапамагчы. Увогуле, у суботніках зацікаўлены менавіта мы, жыхары Маладзечна. Мы тут жывём, а значыць, адказваем за горад. Я таксама ўнясу свой уклад у навядзенне парадку 14 красавіка.

Алеся Таўгень:
— Пасля суботнікаў горад становіцца больш чыстым і прыгожым. Ад гэтага і настрой узнімаецца. А наводзіць парадак лепш талакой, разам з калегамі. Асабіста я так і зраблю.



Фота: Аляксей ПЛАТКО.  

Прочитано 1343 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить