13.03.2018 15:07

Майстэрня «Ліхтар» дапаможа рэалізаваць ідэю

Источник

Маладзечанцам дапамогуць разнастаіць жыццё ў горадзе і раёне.

Майстэрня «Ліхтар» дапаможа рэалізаваць ідэю "Маладзечанская газета"


Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Цэнтр даследавання грамадскага кіравання «СІМПА» і дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» ў рамках акцыі «Разам да справы!» запрашаюць актыўных і крэатыўных жыхароў Маладзечанскага раёна прыняць удзел у адукацыйнай майстэрні ідэй «Ліхтар».

— «Ліхтар» – гэта серыя сустрэч і майстар-класаў, у час якіх удзельнікі пазнаёмяцца з лепшымі прыкладамі арганізацыі гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, атрымаюць неабходныя веды ў сферы культурніцкага менеджменту і карысныя парады па рэалізацыі сваіх ідэй, — расказала каардынатар праекта Святлана Чакушка.

Майстэрня запрашае маладзечанцаў без узроставых абмежаванняў, тых, хто хоча зрабіць жыццё ў сваім горадзе ці вёсцы больш цікавым, прывабным, разнастайным.

Заняткі будуць праходзіць двойчы на месяц, па выхадных. Працягласць курса складзе тры месяцы.

Удзельнікі майстэрні змогуць распрацаваць уласныя праекты, а самыя цікавыя і актуальныя ідэі атрымаюць дапамогу ў рэалізацыі.

Заняткі бясплатныя.

Каб прыняць удзел у адборы і далучыцца да майстэрні, неабходна запоўніць  анлайн-анкету ці  патэлефанаваць па нумары 8-029-712-18-03 (Святлана), эл. адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Заяўкі прымаюцца да 16 сакавіка ўключна. Першы занятак – у нядзелю.

Прочитано 884 раз Последнее изменение 13.03.2018 15:07
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить