12.01 14:47

Фонд мира подарил березинской больнице стиральную машину

Источник

Раённае аддзяленне Беларускага фонду міру забяспечыла новай пральнай машынай Беразінскую ўчастковую бальніцу.

Фонд мира подарил березинской больнице стиральную машину "Маладзечанская газета"

У гэтай лячэбнай установе прадугледжана 25 ложкаў для састарэлых людзей, інвалідаў, якія жывуць адны і маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе. І хаця бальніца не самае лепшае месца для доўгатэрміновага знаходжання, але для людзей, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі, гэта адзіная рэальная магчымасць перазімаваць і падлячыцца. Магчыма, для некаторых гэта апошні шанц перагледзець свае погляды на жыццё і хаця б на старасці год задумацца аб здароўі, адмовіцца ад шкодных звычак… Як бы там ні было, кожнаму тут дапамагаюць. Людзей лечаць, кормяць, яны спяць на чыстых пасцелях, апранаюць чыстае адзенне. З яго мыццём якраз і была праблема ў бальніцы: пральная машына тут вельмі старая. І калі загадчык лячэбнай установы Іван Супрановіч звярнуўся да старшыні Маладзечанскага аддзялення Беларускага фонду міру Святланы Чыжыкавай з просьбай аб дапамозе, яна зрабіла ўсё магчымае, каб у бальніцы з’явілася патрэбная тэхніка. Сучасная машына набыта за дабрачынныя ўзносы членаў Маладзечанскага аддзялення Беларускага фонду міру. Яна стала выдатным падарункам да Новага года і Каляд.

Старшыня раённага аддзялення Беларускага фонду міру Святлана Чыжыкава і загадчык Беразінскай участковай бальніцы Іван Супрановіч.



«Нават страшна ўявіць, як цяжка застацца сам-насам з хваробай, са старасцю! Такія людзі найбольш маюць патрэбу ў клопаце, дабрыні, міласэрнасці, — лічыць Святлана Чыжыкава. – Таму менавіта для іх падтрымкі разам з актывістамі-міратворцамі з банкаўскай сферы нашага горада мы арганізавалі калядную акцыю «Спяшайцеся рабіць дабро». Дзякуючы нашым памочнікам навагоднія падарункі з салодкімі прысмакамі атрымалі 93 адзінокія састарэлыя, інваліды, якія знаходзяцца ў Гарадоцкай бальніцы сястрынскага догляду, на сацыяльных ложках у Радашковіцкай, Беразінскай участковых бальніцах, а таксама тыя, хто жыве ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў пасёлку Сасновы Бор раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва.

Калядныя падарункі – развіццёвыя гульні – атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі з парушэннямі слыху з грамадскага аб’яднання «Камертон». З першых дзён свайго існавання яно знаходзіцца пад апекай мясцовага аддзялення Беларускага фонду міру. Больш чым за два дзесяцігоддзі тут вырасла некалькі пакаленняў, аднак усе яны адчуваюць падтрымку міратворцаў і іх пастаянную гатоўнасць працягнуць руку дапамогі. А ў бліжэйшыя дні актывісты фонду наведаюць дом сямейнага тыпу ў пасёлку Чысць, перададуць падарункі дзецям, якія выхоўваюцца ў сям’і Макей.

Фота: архіў МАЛАДЗЕЧАНСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ БЕЛАРУСКАГА ФОНДУ МІРУ.

Прочитано 1044 раз
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить