08.01.2018 16:03

Лепшых работнікаў сацыяльнай абароны ўшанавалі

Источник

Урачыстасць з нагоды Дня работнікаў сацыяльнай абароны адбылася ў Палацы культуры. Вызначаны лепшыя прадстаўнікі гэтай сферы.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Да віноўнікаў урачыстасці са шчырымі словамі звярнуліся прадстаўнікі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, структурных падраздзяленняў. Да віншаванняў далучылася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч. Парламентарый падкрэсліла, што сацыяльная абарона грамадзян сярод прыярытэтных у нашай краіне.

Дэпутат асабіста адзначыла Марыну Ждановіч, якая 15 гадоў працуе сацыяльным работнікам у раённым цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва. Намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч пажадаў, каб сацыяльная служба магла абараніць і падтрымаць усіх, хто мае ў гэтым патрэбу.

Лепшых работнікаў галіны ўрачыста адзначылі з нагоды адметнай даты. Прыгожую праграму падрыхтавалі спецыялісты культурна-забаўляльнага аддзела Палаца культуры.

Чытайце таксама: Пяць гадоў працуе сацработнікам у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Мілошавіч.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/sotsium/item/2112-lepshykh-rabotnika-satsyyalnaj-abarony-shanavali.html#sigProId5736ab1e95
Прочитано 882 раз Последнее изменение 08.01.2018 16:03
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить