05.12 16:23

Заставайцеся з «Маладзечанскай газетай»!

Источник

З кім цяпер ні загаворыш, усе наракаюць на хуткаплыннасць быцця: дні не ідуць – ляцяць! Можна было б прыняць такі пасыл без ваганняў, каб так пажылыя людзі сцвярджалі. Але ж не, вось і моладзь салідарная, пагаджаецца, што інтэрнэт, айфоны-смартфоны і розныя там гаджаты не толькі прастору скарачаюць, але і час.

Заставайцеся з «Маладзечанскай газетай»! "Маладзечанская газета"

А яшчэ некалі элементарныя чалавечыя адносіны, таварыскасць зводзяць да віртуальных, у якіх няма душы, цеплыні, а толькі набор кодаў.

І з першым, і з другім пагаджаюся. Пастараюся падмацаваць сваю пазіцыю элементарнымі прыкладамі.

Вось першы з іх.

Прыгадайце, шаноўныя чытачы, ці даўно вы афармлялі падпіску на нашу газету на першае, а тым больш на другое паўгоддзе 2017 года? Так-так, амаль што ўчора. А вось ужо зноў «рога трубят», і час прыспешвае наведацца ў аддзяленне сувязі, запрасіць дамоў паштальёна альбо скарыстаць іншыя спосабы афармлення падпіснога квітка, каб не застацца без «Маладзечанскай». Без той газеты, якая яднае з радзімай, збліжае з роднымі, дарагімі сэрцу людзьмі, нясе нямала карыснай і цікавай інфармацыі.

А цяпер другі прыклад. І пасада, і няўрымслівы характар прымушаюць многа чытаць, аналізаваць, параўноўваць. Дык вось, прачытанае ў газеце надоўга застаецца ў памяці, западае ў душу, пад-
штурхоўвае да дзеянняў. У адрозненне ад інфармацыі,  атрыманай пры дапамозе «жалеза» (так яшчэ называюць камп’ютар «прасунутыя» карыстальнікі інтэрнэту). Возьмеш у рукі газету – і адчуваеш жыццё, біццё пульсу аўтараў публікацый. Да таго ж напісанае застаецца назаўсёды, газету захоўваюць як дарагую рэліквію, бацькі перадаюць яе дзецям, а тыя – сваім дзецям.

У многім дзякуючы газеце не перарываецца сувязь пакаленняў, ад старэйшых да малодшых пераходзяць лепшыя традыцыі, навыкі. Разумеючы сваю місію, супрацоўнікі нашай рэдакцыі і словам, і справай імкнуцца быць з землякамі. Словам – у публікацыях, справай – у канкрэтных ініцыятывах. Адна з іх нарадзілася зусім нядаўна: для ветэранаў вайны і працы мы знайшлі магчымасць знізіць кошт падпіскі на выданне. Мажліва, не настолькі, наколькі хацелі б самі, але падзяліліся з іншымі. І надалей не будзем заставацца абыякавымі да ўсяго, што турбуе нашых падпісчыкаў, чытачоў, пастараемся апраўдваць сваё прызванне.

Заставайцеся з «Маладзечанскай газетай», не губляйце сувязь з родным, дарагім, блізкім!



Аляксандр ЛАЗОЎСКІ, галоўны рэдактар.

Прочитано 497 раз
Аляксандр Лазоўскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить