13.11 11:50

В КВН играют трудные подростки

Источник

Зборная каманда раёна «На стылі» перамагла ў фінале абласной творчай акцыі Клуба вясёлых і знаходлівых «Асенні марафон». Па ўмовах, у складзе каманд павінна быць 70 працэнтаў падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.

В КВН играют трудные подростки "Маладзечанская газета"



Акцыя праходзіць у нашай вобласці з 2012 года пад эгідай камісіі па справах непаўналетніх і ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама. Сёлета старшынёй журы была намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Ала Кардаш.

«Творчасць і дух сумеснай работы аб’ядноўваюць», — сказала перад пачаткам гульні намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Алеся Лукоўская. І сапраўды, сцэна СШ №14 аб’яднала вясёлых і знаходлівых маладых людзей з Маладзечанскага, Салігорскага, Дзяржынскага, Уздзенскага, Беразінскага, Старадарожскага раёнаў. «Асенні марафон» дапамог ім праявіць свае здольнасці, паверыць у сябе, знайсці занятак па душы і з карысцю бавіць вольны час. Усе каманды, што прыехалі ў Маладзечна, перамаглі ў занальных гульнях, таму ў фінале разгарнулася ўпартая барацьба. «Как говорила инквизиция, будем жечь!» — паабяцалі гледачам удзельнікі. І сваімі жартамі сапраўды запальвалі публіку.

Па традыцыі было чатыры конкурсы: «візітка», «біятлон» (па два жарты ад кожнай каманды), конкурс відэаролікаў і дамашняе заданне. Сваімі выступленнямі гульцы сцвярджалі, што восень зусім не сумная. Наадварот, гэта самая вясёлая і плённая пара года для працатэрапіі, інтэлектуальнага развіцця, вучобы, творчасці і, безумоўна, для здымак кіно. «Свет КВЗ такі прасунуты, што без уласнай кінастудыі ніяк не абысціся», — зазначылі маладзечанцы і агучылі кадры з фільма «Канікулы строгага рэжыму». Праўда, іх ролік атрымаў назву «Канікулы здаровага рэжыму», а папулярныя расійскія акцёры Сяргей Бязрукаў і Дзмітрый Дзюжаў загаварылі ў ім галасамі нашых хлопцаў і дзяўчат. «Давайце зробім так, каб дзень пачынаўся з ранішняй зарадкі, а не з зарадкі нашых мабільных тэлефонаў!» — заклікала моладзь усіх прысутных. А ў дамашнім заданні ўдзельнікі каманды «На стылі» запрасілі на сцэну талент, здароўе і каханне. Яны далі слушныя парады: «Паверце ў сябе, вы абавязкова ў нечым таленавітыя! Здароўе – гэта праца, дарыце людзям свае ўсмешкі і добры настрой — і ў вас абавязкова ўсё атрымаецца!».

У маладзечанскай каманды ўсё сапраўды атрымалася: яна стала пераможцай. На пытанне, адкуль такая незвычайная назва «На стылі», адна з прадстаўніц «трэнерскага штаба» каманды намеснік дырэктара Хажоўскай СШ Юлія Байцова сказала, што юнакі і дзяўчаты самі яе прыдумалі. Іх натхніла творчасць папулярнай маладзёжнай групы «Время истекло». «У складзе нашай каманды пяцёра хлопцаў і тры дзяўчыны, — расказвае Юлія Уладзіміраўна. — За выключэннем дзвюх вучаніц СШ №8 усе іншыя — з дзяржаўнага каледжа. Яны артыстычныя і творчыя, з імі лёгка працаваць, мы адразу знайшлі паразуменне. У камандзе трэнераў таксама былі намеснік дырэктара Хажоўскай СШ Юлія Пруднікава, педагог-арганізатар СШ №8 Алена Губіч, педагог-арганізатар СШ №12 Юлія Сапоненка, харэограф СШ №14 Ірына Сасноўская, педагогі дзяржаўнага каледжа Сяргей Мазурэнка і Таццяна Алейчык.

Відэаролік дапамагла стварыць творчая група педагогаў з гімназіі №10 і СШ №11. Мы рады, што нашы намаганні мелі поспех і каманда «На стылі» ў лістападзе прадставіць сталічную вобласць на рэспубліканскіх гульнях КВЗ».

Фота: архіў ЦТДіМ «МАЛАДЗІК».

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/sotsium/item/1849-v-kvn-igrayut-trudnye-podrostki.html#sigProIdfa3544f578
Прочитано 533 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить