10.11 13:03

Патрабуюцца экспедытары

Источник

Чарговы дзень наймальніка прайшоў нядаўна ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. На гэты раз кадры набірала адна з буйных гандлёвых арганізацый. Яна прапаноўвала вакансіі вадзіцеляў-экспедытараў.

Патрабуюцца экспедытары "Маладзечанская газета"

— Мы пашыраем сферу дзейнасці, таму і набіраем работнікаў, — адзначыла спецыяліст па падборы персаналу арганізацыі Ірына Варона. — Людзей будзем дастаўляць у Мінск на службовым транспарце. Гэта выгадна кампаніі і зручна работнікам. Ад прэтэндэнтаў патрабуюцца наяўнасць вадзіцельскага пасведчання, адпаведны вопыт работы і жаданне працаваць. Кандыдатам на вакансіі я дапамагаю запаўняць анкеты, адказваю на пытанні. Прапановамі зацікавіліся ўжо некалькі маладзечанцаў.

Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Мучынская, дзень наймальніка — адна з форм працаўладкавання жыхароў горада і раёна.
Праводзяцца такія мерапрыемствы па ініцыятыве як работадаўцаў, так і службы занятасці.

— З пачатку года ў раёне было праведзена пяць дзён наймальніка, у час якіх вакансіі прапаноўвалі 15 арганізацый. На сустрэчы прыходзілі асобы, якія стаяць на ўліку ў службе занятасці, і іншыя грамадзяне, — падкрэсліла Таццяна Іванаўна.


Чытайце таксама:

Ваканасии по Молодечно и Молодечненскому району.

Прочитано 445 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Похожие материалы (по тегу)

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить