20.10 8:54

Пайшла з жыцця Таццяна Шамадзі

Источник

18 кастрычніка 2017 года пайшла з жыцця Таццяна Пятроўна Шамадзі, цудоўны чалавек, вопытны кіраўнік.

Пайшла з жыцця Таццяна Шамадзі "Маладзечанская газета"

Нарадзілася яна 8 кастрычніка 1968 года ў Маладзечне. Усё яе жыццё і працоўная дзейнасць звязана з нашым раёнам і родным горадам. І, вядома ж, з яе прызваннем быць урачом. Яна прайшла працоўны шлях ад санітаркі дзіцячай паліклінікі да галоўнага ўрача УАЗ «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца».



У 1994 годзе закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут, у 2000-м -- клінічную ардынатуру пры Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, з 2009-га працавала намеснікам галоўнага ўрача Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы, з 2014-га была прызначана на пасаду галоўнага ўрача гэтай установы.

Таццяна Пятроўна была граматным кіраўніком, добрым арганізатарам, умела наладзіць і падтрымліваць працоўную дысцыпліну, стварыць дзелавую абстаноўку ў калектыве, знаходзіць эфектыўныя шляхі рашэння паўсядзённых пытанняў, прафесійна каардынаваць работу структурных падраздзяленняў. Высокае пачуццё адказнасці за даручаны ўчастак работы, патрабавальнасць да сябе і падначаленых дазволілі дасягнуць станоўчых вынікаў у рабоце ўстановы.

Пад яе кіраўніцтвам калектыў Маладзечанскай ЦРБ неаднаразова станавіўся пераможцам абласнога спаборніцтва сярод устаноў аховы здароўя Мінскай вобласці. Дзякуючы ўменню працаваць з людзьмі, неабыякавасці да праблем насельніцтва, камунікабельнасці, пачуццю адказнасці за дадзенае слова яна была абрана дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. Таццяна Пятроўна ўмела слухаць і дапамагчы кожнаму, хто да яе звяртаўся.

За высокі прафесіяналізм і кампетэнтнасць Т. Шамадзі ў 2011 годзе стала лаўрэатам прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Міншчыны», неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, абласнога выканаўчага камітэта, райвыканкама і райсавета дэпутатаў.

Таццяна Пятроўна карысталася заслужанай павагай і аўтарытэтам сярод калег, актыву і жыхароў раёна.

Цяжкая хвароба і заўчасная смерць абарвалі жыццё цудоўнай жанчыны, прафесіянала сваёй справы. Таццяна Пятроўна запомніцца ўсім, хто яе ведаў, як жыццярадасны, таварыскі чалавек, добры сябар, калега, які ўмеў падтрымаць і дапамагчы ў цяжкую хвіліну, добрая жонка і маці. Яна любіла жыццё, працавала сумленна, мела высокае пачуццё адказнасці, была сапраўдным патрыётам.

Прыняць страту цяжка, асабліва калі было столькі планаў на будучыню. Калі само паняцце будучыні было напоўнена жаданнем жыць, будаваць планы, дасягаць новых вышынь у прафесіі, дарыць увагу пацыентам, калегам, радавацца кожнаму дню і бязмерна любіць сваіх блізкіх.

Светлая памяць аб Таццяне Пятроўне Шамадзі назаўсёды застанецца ў сэрцах родных і блізкіх, тых, хто яе ведаў і працаваў з ёю.

Прочитано 813 раз Последнее изменение 20.10 8:54
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить