06.10 12:19

Хто і чаму «загарадзіў» Бярозавы гай?

Источник

У рэдакцыю звярнуліся некалькі чалавек з адным і тым жа пытаннем: хто і па якім праве перакрыў праход да Бярозавага гаю? Чаму на варотах з’явілася папярэджанне аб відэаназіранні і пра тое, што гэта прыватная тэрыторыя?

Хто і чаму «загарадзіў» Бярозавы гай? "Маладзечанская газета"

Па тлумачэнне мы звярнуліся ў землеўпарадкавальную службу.

— Зямля ля Бярозавага гаю нядаўна была выдзелена ААТ «Вязавецкі сад» у пастаяннае карыстанне (карыстанне без загадзя ўстаноўленых тэрмінаў) для вядзення сельскай гаспадаркі, а менавіта для вырошчвання фундуку. Гэта была зямля ААТ «Палачаны». Дарога, пра якую ідзе размова, не адносілася да катэгорыі аўтамабільных. Таму цяпер праезд паміж фруктовым фермерскім садам і ўчасткам, дзе будуць вырошчваць арэхі, загароджаны для забеспячэння захаванасці маёмасці. У гай можна будзе прайсці пешшу, калі вароты адкрыюць, або ў абход, — растлумачыў начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Дзмітрый КЛОПАЎ.

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў ЧАРНОЎ дадаў:
— Бярозавы гай — гэта ўласнасць дзяржавы. Праўда, некаторыя грамадзяне выкарыстоўвалі лясную зону не па-гаспадарску: вывозілі на аўтамабілях смецце, ладзілі несанкцыянаваныя звалкі. Цяпер там нармальная сітуацыя са смеццем.

***
Бярозавы гай на працягу многіх гадоў быў месцам сямейнага адпачынку, пешых i лыжных прагулак, дарэчы, не аднаго пакалення маладзечанцаў. Застаецца спадзявацца, што новыя карыстальнікі зямлі знойдуць усё ж спосаб агарадзіць сваю тэрыторыю, не забываючы пра інтарэсы людзей.

Фота: А. Платко.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/sotsium/item/1702-khto-i-chamu-zagaradzi-byarozavy-gaj.html#sigProId3c7d871c38
Прочитано 928 раз
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить