07.08 13:00

Помоги детям собраться в школу

Источник

У Маладзечне праходзяць некалькі дабрачынных акцый.

Помоги детям собраться  в школу "Маладзечанская газета"

Маладзечанская раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа распачынае акцыю «Дзецям да школы».

— Наступіў жнівень, а гэта значыць, што спакваля набліжаецца школьная пара, — нагадвае старшыня дабрачыннай арганізацыі Яўгенія Русецкая. — Гэта час хвалюючых чаканняў для першакласнікаў, радасных сустрэч настаўнікаў і аднакласнікаў. А яшчэ гэта перыяд сапраўдных выпрабаванняў для бацькоў. Сёння кожны з іх разумее, што падрыхтоўка дзіцяці да школы адчувальна адбіваецца нават на самым стабільным сямейным бюджэце. Толькі на набыццё так званых расходных матэрыялаў — сшыткаў, пісьмовых прылад, падручнікаў, альбомаў — патрабуецца значная сума. А трэба яшчэ паклапаціцца аб тым, каб апрануць, абуць дзяцей, бо за лета яны ўжо значна падраслі. І кожнаму з іх хочацца прыйсці ў клас не са старым партфелем, які застаўся ад старэйшых брата ці сястры, а з уласным прыгожым «заплечнікам», з якім і вучоба становіцца ў радасць. Аднак далёка не ўсе школьнікі, на жаль, маюць магчымасць сустрэць Дзень ведаў поўнасцю экіпіраванымі для заняткаў. У некаторых сем’ях, дзе выхоўваецца трое і больш дзяцей, бацькі не заўсёды могуць парадаваць дзятву абноўкамі да 1 верасня.Акцыя «Дзецям да школы» і накіравана на тое, каб дапамагчы. Перад пачаткам навучальнага года мы праводзім збор канцылярскіх і іншых тавараў, школьных, спартыўных прыналежнасцей і, такім чынам, аказваем падтрымку шматдзетным, малазабяспечаным сем’ям, а таксама дзецям-сіротам і дзецям-інвалідам. Штогод да акцыі падключаюцца многія прадпрыемствы гандлю, прадпрымальнікі, маладзечанцы.

Мы спадзяёмся, што сёлета кола нашых землякоў, якія хочуць і маюць магчымасць дапамагчы, пашырыцца. Дарэчы, ужо выказалі жаданне прыняць удзел у дабрачыннай акцыі калектывы ўнівермага, магазінаў «Багет», «Спадчына», «Глобус», «Белмаркет», «Прэсамаркет».

Менавіта ў гандлёвых залах гэтых магазінаў устаноўлены скрынкі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа і пачаўся збор школьных прылад. Зрабіць падарунак тым, хто мае патрэбу, можа кожны жадаючы.

Дзецям з інтэрната – наша падтрымка
Акцыю  «Дапамажы пайсці вучыцца!»  праводзіць аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама.

У кожнага маладзечанца ёсць магчымасць паўдзельнічаць у добрай справе – дапамагчы сабрацца ў школу дзецям, якія па волі лёсу пазбаўлены сямейнага цяпла і клопату блізкіх.

З пятніцы па нядзелю — 11 жніўня з 14.00 да 18.00, 12 жніўня з 12.00 да 17.00 і 13 жніўня з 12.00 да 17.00 — адначасова ў двух маладзечанскіх гандлёвых цэнтрах — «Модуль» і «Спадарожнік» — пройдзе дабрачынная акцыя «Дапамажы пайсці вучыцца!». Будуць устаноўлены інфармацыйныя плакаты і спецыяльныя кошыкі, куды можна пакласці канцылярскія тавары. Іх перададуць выхаванцам Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама прытулку пры дадзенай установе, дзе цяпер пад дзяржаўнай абаронай знаходзяцца сямёра хлопчыкаў і дзяўчынак.

Вячаслаў ТАБУЛІН, Лілія ЛІПНІЦКАЯ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/sotsium/item/1514-pomogi-detyam-sobratsya-v-shkolu.html#sigProIdc871da2560
Прочитано 229 раз Последнее изменение 07.08 13:00
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить