13.07 9:56

Демография Молодечненского района. Июнь 2017 г.

Источник

Адной з тэндэнцый мінулага паўгоддзя можна назваць змяншэнне колькасці шлюбаў. Аб чым яшчэ сведчаць дэмаграфічныя паказчыкі, мы даведаліся з аператыўнай інфармацыі начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Алы Івашкевіч.

Демография Молодечненского района. Июнь 2017 г. "Маладзечанская газета"

Нараджэнні
Першы месяц лета стаў першым у жыцці 131 нованароджанага (68 хлопчыкаў і 63 дзяўчынкі). У чэрвені мінулага года нарадзілася на 35 дзяцей больш. 53 сям’і нашых землякоў парадаваліся першынцу, у 52 з’явілася другое дзіця, у 21 – трэцяе, у трох – чацвёртае, у дзвюх – пятае. Сярэдні ўзрост мам – 29 гадоў, татаў – 31. Самай юнай маме – 18, самым дарослым – ад 40 да 45 гадоў. Самаму маладому тату – 19, двое мужчын сталі бацькамі пасля 50 гадоў.

У сям’і маладзечанцаў Таццяны і Івана Сцепанішчавых нарадзіліся двайняты – дачушкі Аліна і Дарына.
Самымі папулярнымі жаночымі імёнамі ў чэрвені сталі Дарына, Софія, Ульяна, мужчынскімі – Максім, Багдан, Кірыл, Мацвей. Сярод рэдкіх – Агнія, Дамініка, Ефрасіння, Ясенія, Фаіна, Эмілія, Генрых, Дамінік, Серафім.

Усяго за паўгоддзе ў раёне з’явілася на свет 726 новых жыхароў, што на 110 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Найбольш дзяцей нарадзілася ў маі – 134, найменш – у лютым (97).

Шлюбы
Іх зарэгістравана 95 — на 35 менш, чым у чэрвені мінулага года. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб жанчын – 28, мужчын – 30. Дзвюм самым маладым нявестам і аднаму жаніху споўнілася 18, у пенсіённым узросце жаніліся двое мужчын і тры жанчыны.
Усяго за шэсць месяцаў створана 396 новых сем’яў — на 17 менш, чым летась. Самым «вясельным» стаў за паўгоддзе красавік – 108 шлюбаў, найменш пар распісалася ў сакавіку – 24.

Разводы
Чэрвень стаў лідарам года па разводах, якіх зарэгістравана 49 — на 20 больш, чым летась. Найменш сем’яў распалася ў лютым – 32. У цэлым па раёне за паўгода скасавана 227 шлюбаў, што на 26 менш, чым за такі ж перыяд 2016 года.

Смерці
У мінулым месяцы памерла 148 чалавек — на аднаго менш, чым летась. Найбольш смерцяў сёлета зарэгістравана ў студзені – 176, найменш — у лютым і красавіку (145).

Усяго за паўгода ў раёне памерлі 918 чалавек — на 13 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Як бачна, смяротнасць апярэджвае нараджальнасць: 918 супраць 726. Па горадзе гэтыя паказчыкі таксама са знакам «мінус»: памёр 581 чалавек, нарадзілася 558.

Прочитано 971 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить