13.07 9:19

Американцы узнали о Молодечно из интернета и собрали благотворительную помощь

Источник

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што ў Сасновым Бары, наведалі валанцёры Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія».

Американцы узнали о Молодечно из интернета и собрали благотворительную помощь "Маладзечанская газета"

Гэта другі іх візіт ва ўстанову. Добраахвотнікі – звычайныя жыхары ЗША, прыхаджане Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён, пры якой існуе гуманітарная служба.

Грошы на набыццё тэхнікі сабралі прыхаджане Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. Сярод іх сямейная пара Датсан, якая прыехала ў Маладзечна з амерыканскага штата Юта. Пол у свой час шмат гадоў працаваў у банкаўскай сферы, а яго жонка Уэндзі – настаўніцай пачатковых класаў. У сям’і пяцёра дзяцей, 13 унукаў і ўнучак.

— Мы імкнёмся быць карыснымі грамадству і прыкладам для сваіх нашчадкаў, у тым ліку ў валанцёрстве, — у адзін голас заўважаюць Датсаны.

– Некаторыя з іх таксама пабывалі ўжо ў Беларусі. Шчыра кажучы, калі мы вырашылі далучыцца да гуманітарнай праграмы, нічога не ведалі пра вашу рэспубліку, — бярэ ініцыятыву ў размове Пол. — Нам уручылі канверт з адпаведным маршрутам, і мы адправіліся сюды з добрай місіяй, каб адкрыць для сябе чарговую краіну (вельмі любім падарожнічаць!). Беларусь – надзвычай маляўнічая, тут добразычлівыя людзі.

— А яшчэ вельмі прыгожыя палі, — далучаецца Уэндзі. – Як дачка фермера, я ў гэтай справе разбіраюся.  

Аб праблеме адкрыцця аддзялення кругласутачнага знаходжання раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Датсаны даведаліся з інтэрнэту.

«Дапамагаць людзям, каб яны потым змаглі дапамагчы сабе самі»

Такі дэвіз валанцёраў гуманітарнй службы Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён, якая спансіруе праграму Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія».

З Беларуссю наладжана супрацоўніцтва з 2000 года. За апошнія два гады была аказана падтрымка шэрагу сацыяльных устаноў у Вілейскім, Клецкім, Капыльскім, Старадарожскім, Мядзельскім і Маладзечанскім раёнах, а таксама дабрачыннаму грамадскаму аб’яднанню «Цэнтр дапамогі аўтычным дзецям» у Мінску. Сёлета валанцёры плануюць ажыццявіць у Беларусі звыш 30 дабрачынных праектаў.

Упершыню валанцёры прыехалі ў наш горад у лістападзе мінулага года. Тады аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян рыхтавалі да адкрыцця. Неўзабаве добраахвотнікі перадалі дзве пральныя і адну сушыльную машыны, а таксама два прасы. Цяпер яны пажадалі пазнаёміцца з бытам пастаяльцаў і ўпэўніцца ў тым, што падораная імі тэхніка запатрабаваная.

Валанцёры на свае вочы ўбачылі добраўпарадкаваныя жылыя і дапаможныя пакоі, пагаварылі з жыхарамі аддзялення. А рабочую па мыцці і рамонце спецадзення Кацярыну Мазалеўскую папрасілі паказаць, як яна ўпраўляецца з пральнымі і сушыльнай машынамі і прасамі. Дарэчы, Кацярына карыстаецца адразу двума прасамі, бо яны бесправадныя: пакуль адзін грэецца, другі ў рабоце.

Падораная тэхніка не толькі аблягчае працу, але і дазваляе эканоміць бюджэтныя грошы цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва і раённай казны. Менавіта з гэтых крыніц прадугледжвалася фінансаванне мыцця бялізны і адзення пастаяльцаў у адной з гарадскіх пральняў. Плануемая сума выдаткаў на год была амаль тры тысячы рублёў. Эканомія складзе каля дзвюх тысяч. Давядзецца заплаціць толькі за электраэнергію і сродкі для мыцця.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/sotsium/item/1443-amerikantsy-uznali-o-molodechno-iz-interneta-i-sobrali-blagotvoritelnuyu-pomoshch.html#sigProIdb57ede94c4
Прочитано 729 раз Последнее изменение 13.07 9:19
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить