16.05 15:42

Демография Молодечненского района. Май 2017 г.

Источник

Адам і Ева, Ніколь і Эрык, Праскоўя і Цімафей, Дзіяна і Даніла з'явіліся на свет у маі…

Демография Молодечненского района. Май 2017 г. "Маладзечанская газета"

Кожны месяц жыхары раёна падбіраюць для сваіх нованароджаных дзяцей як распаўсюджаныя, так і даволі рэдкія імёны. Май не выключэнне. Аб тым, як у апошнім месяцы вясны склалася дэмаграфічная сітуацыя, паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала ІВАШКЕВІЧ.

Нараджэнні
У маі зарэгістраваны 134 нараджэнні (61 хлопчык і 73 дзяўчынкі) -- на 11 больш, чым у мінулым годзе. Першае дзіця з’явілася на свет у 49 сем’ях, другое – у 53, трэцяе – у 26, чацвёртае – у 4, сёмае – у адной.
Сярэдні ўзрост маці – 28 гадоў, бацькаў – 29. Аднак двум матулям і аднаму тату споўнілася 19. Дзве жанчыны сталі мамамі ва ўзросце ад 40 да 45 гадоў.
У маі зарэгістраваны дзве пары двайнят. У маладзечанцаў Ірыны і Юрыя Шота нарадзіліся сын і дачка Антон і Марыя. Аляксандрам і Ганнай назвалі дзетак жыхары Радашковіч Алена Юркінен і Максім Старалаўнік.
Самымі папулярнымі жаночымі імёнамі ў маі сталі Дар’я, Анастасія, Вікторыя, Лізавета, Софія, мужчынскімі – Уладзіслаў, Максім, Марк. Сярод рэдкіх – Арыядна, Арыяна, Бажэна, Ева, Любоў, Ніколь, Праскоўя, Стэфанія, Яніна, Адам, Усевалад, Георгій, Герман, Даніла, Давід, Марат, Эрык, Ян.
Усяго за пяць месяцаў у раёне нарадзілася 595 дзяцей -- на 75 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Шлюбы
Здаецца, і паста не было, а закаханыя не спяшаліся ў ЗАГС, забабоны накшталт «жэнішся ў маі – будзеш мучыцца» замацаваліся ў народзе. Хаця царква, наадварот, заахвочвае да жаніцьбы менавіта ў гэтым месцы, калі людзі, а разам з імі і прырода, радуюцца Уваскрэсенню Хрыстову, усё цвіце і цешыць вока. Між тым у маі былі зарэгістраваны ўсяго 42 пары -- на 6 менш, чым летась. Нагадаем: у красавіку было 108 шлюбаў, найменш –24 -- у сакавіку.

Нязменным застаецца сярэдні ўзрост маладых, які сведчыць аб тым, што сучасная моладзь не спяшаецца звязваць сябе сямейнымі абавязкамі. У маі сярэдні ўзрост нявест склаў 32 гады, жаніхоў – 34. Самай малодшай нявесце не споўнілася і 18. Жаніліся і людзі пенсіённага ўзросту – тры жанчыны і двое мужчын.

Усяго сёлета створана 301 новая сям’я, што на 18 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Разводы
Іх зарэгістравана 39 -- на 13 менш, чым у 2016 годзе. Аднак сёлета май аказаўся рэкардсменам сярод пяці месяцаў, найменш разводаў зафіксавана ў лютым – 32.
Усяго ў раёне за пяць месяцаў гэтага года распалася 178 сем’яў, што на 46 менш, чым у аналагічны перыяд летась.

Смерці
Апошні месяц вясны стаў апошнім у жыцці 154 нашых землякоў, што на 7 менш, чым у мінулым годзе.
Усяго па раёне сёлета зарэгістравана 770 смерцяў -- на 14 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. На жаль, паказчыкі па смяротнасці за пяць мінулых месяцаў апераджаюць нараджальнасць як у цэлым па раёне (770 супраць 595), так і па Маладзечне (489 супраць 453).

Прочитано 464 раз Последнее изменение 16.05 15:42
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить