13.01 12:50

Павильон на остановке есть, а от дождя не спрячешься

Источник

Жыхары Маладзечна неаднойчы ўзнімалі праблему не вельмі прыстасаваных да нашых умоў надвор’я павільёнаў на аўтобусных прыпынках.

Павильон на улице Замковой в Молодечно. Павильон на улице Замковой в Молодечно. "Маладзечанская газета"

І вось чарговы зварот у рэдакцыю старшыні вулічнага камітэта вуліцы Замкавай Міхаіла Катковіча. Ён папрасіў нас пад’ехаць на канцавы прыпынак на вуліцы Замкавай і асабіста пераканацца, што пасажырам, якія чакаюць аўтобуса, няма дзе схавацца ад дажджу.

Павільён тут даволі прасторны, аднак па баках адсутнічаюць суцэльныя сценкі, таму вецер і дождж пранікаюць унутр з усіх бакоў, а вада з даху цячэ прама на лаўку, якая ў непагадзь заўсёды мокрая. «Мне ўжо за 80 гадоў, стаяць цяжка, а сесці няма як», — скардзілася жанчына, якая чакала аўтобус на прыпынку. Іншыя пасажыры ў адзін голас гаварылі, што павільён нязручны. Яны прапануюць перакрыць дах, які цячэ, і абшыць павільён сценамі. «Моладзь у асноўным на машынах ездзіць, а пажылыя людзі часта карыстаюцца гарадскім транспартам. Ім іншы раз дайсці да прыпынку цяжка, трэба прысесці на лаўку, каб перавесці дух, а яна мокрая», — гаворыць Міхаіл Аляксеевіч.

Міхаіл Катковіч расказвае, што звяртаўся ўжо ў нашу газету, каб дапамаглі добраўпарадкаваць вуліцу імя Капуцкага, на якой ён жыве. Там былі вялікія лужы – ні праехаць ні прайсці. Пасля матэрыялу з фотаздымкам вуліцу падрамантавалі. А вось асфальт так і не паклалі, хаця абяцалі зрабіць гэта да «Дажынак». Міхаіл Катковіч звяртаўся ва УП «Камунальнік» і атрымаў адказ, што калі дазволяць сродкі, у 2017-м заасфальтуюць. «Будзем чакаць!» — з надзеяй гаворыць гэты нераўнадушны чалавек.

Прочитано 345 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить