09.10.2018 16:36

В «Миноблтопливо» рассказали, сколько будут стоить дрова

Источник

Маладзечанскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва» адзіная ў раёне арганізацыя, якая забяспечвае насельніцтва дровамі і торфабрыкетам па льготных цэнах. Свае абавязацельствы перад жыхарамі горада і раёна калектыў выканае і сёлета.

В «Миноблтопливо» рассказали, сколько будут стоить дрова "Маладзечанская газета"


— Запас дроў сёння складае каля 1000 кубаметраў, і ён пастаянна папаўняецца, — гаворыць кіраўнік калектыву Аляксандр Кандратовіч. – Таксама хапае торфабрыкету. Пастаўляецца ён з торфабрыкетных заводаў «Усяж» (Смалявіцкі раён) і «Нёман» (Стаўбцоўскі раён). Дровы атрымліваем з розных абласцей.

З пачатку года насельніцтву адгружана ўжо каля дзвюх тысяч кубаметраў драўніннага паліва і амаль дзве тысячы тон брыкетаў з торфу. Усё паліва адпавядае ўстаноўленым стандартам. Спісы грамадзян, якія маюць права папоўніць энергетычныя запасы сваіх домаўладанняў па фіксаваных цэнах, складаюцца загадзя. У раёне іх фарміруюць сельскія Саветы. Сярод гараджан ільготнікамі лічацца тыя, да чыіх падворкаў не падведзены газ. Да таго ж маладзечанцы павінны прадставіць даведку аб складзе сям’і.

Па фіксаванай цане (31 рубель за кубічны метр драўніннага паліва і 29 рублёў за тону торфабрыкету) гаспадар прыватнага домаўладання можа купіць 1,2 кубаметра дроў і 3 тоны торфу або 4,9 кубаметра дроў. Калі гэтага мала, паліва можна набыць па камерцыйнай цане. Яна складае 53 рублі за дровы і 114 – за торф. Дастаўка энерганосьбітаў да месца прызначэння аплачваецца дадаткова.

— На прадпрыемстве ўстаноўлены і дзейнічаюць два дрывакольныя станкі. Абслугоўваюць іх спецыяльна падрыхтаваныя работнікі. Вытворчасць кожнага станка – 7-10 кубаметраў дроў за змену. Такое абсталяванне значна аблягчае клопаты аб паліве для нашых заказчыкаў. Дарэчы, многія з іх пажылыя людзі, — падкрэсліў субяседнік.      

Аляксандр Кандратовіч параіў жыхарам Маладзечаншчыны пачынаць нарыхтоўку дроў як мага раней. У такім выпадку драўніннае паліва да зімы паспее высахнуць. Ды і заказ на дастаўку будзе выкананы адразу.

Вільгаць моцна ўплывае на цеплатворную здольнасць дроў. Так, дровы з 40-працэнтнай вільгаццю даюць толькі 61 працэнт той колькасці цеплыні, што даюць тыя ж дровы з 10 працэнтамі вільгаці, а дровы з 50 працэнтамі вільгаці — усяго 51 працэнт.

Найбольшую колькасць цяпла ўтвараюць дубовыя і бярозавыя дровы. Крыху менш — кляновыя, ясеневыя, сасновыя. У яловых дроў сярэдняя цеплатворнасць. Мала гарачыні ад ліпавых, альховых і асінавых дроў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1002 раз Последнее изменение 09.10.2018 16:36
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить