08.08.2018 9:40

Навошта ў Маладзечне дзве апрасоўкі?

Источник

З такім пытаннем звярнуліся ў рэдакцыю «Маладзечанскай газеты» некалькі жыхароў нашага горада.


Людзі скардзіліся, што адсутнасць гарачай вады (асабліва ў спякоту) стварае нязручнасці. Дык навошта праводзіць апрасоўку два разы? Няўжо нельга выканаць усе неабходныя прафілактычныя работы ў адзін этап?

Адказаць на пытанні мы папрасілі начальніка раёна цеплавых сетак Мікалая Лушчыка.

— Справа ў тым, што менавіта ў час першай апрасоўкі выяўляюцца ўсе няспраўнасці і пашкоджанні ў каму-
нікацыях, — паведаміў М. Лушчык. — Потым яны ўхіляюцца. Другая апрасоўка патрэбна, каб пракантраляваць якасць рамонту. Такім чынам гарантуецца ўстойлівае забеспячэнне спажыўцоў гарачай вадой і змяншаецца час адключэння абанентаў ад адпаведнай паслугі.

Нагадваем, што апрасоўка цеплавых сетак зоны кацельні-2 праводзіцца з 1 па 14 жніўня, зоны міні-ЦЭЦ – з 15 па 28 жніўня.

Прочитано 734 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить