07.08.2018 12:31

Прафілактыка правапарушэнняў -- згодна з праграмай

Источник

Адно з пасяджэнняў Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта было прысвечана ўзаемадзеянню суб’ектаў прафілактыкі для папярэджання правапарушэнняў.

Прафілактыка правапарушэнняў -- згодна з праграмай "Маладзечанская газета"


У пасяджэнні прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец, пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі, першы намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама Вадзім Мурын.
У раёне рэалізуецца комплексная праграма па прафілактыцы правапарушэнняў. Адпаведная работа дае свой вынік. Знізілася колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення, раней су-
дзімымі асобамі, непаўналетнімі. Менш стала злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, у грамадскіх месцах.

Найбольшы эфект каардынацыя намаганняў розных арганізацый дае ў такіх сферах, як прафілактыка сямейна-бытавога насілля, рэцыдыўнай злачыннасці, алкагалізму, парушэнняў правапарадку ў грамадскіх месцах, дзіцячай безнагляднасці.

Напрыклад, у раёне для ахвяр бытавых хуліганаў арганізаваны «крызісны» пакой. Пацярпелым дапамагаюць псіхолагі, педагогі, супрацоўнікі міліцыі. Каб прадухіліць дарожна-транспартныя здарэнні, праводзяцца сумесныя рэйды. Органы мясцовага самакіравання аказваюць значнае садзейнічанне ў прафілактыцы злачыннасці сярод непаўналетніх. Задача суб’ектаў гаспадарання – працаўладкаваць згодна з даведзенымі квотамі асоб, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі.

У раёне супрацоўнікі міліцыі цесна ўзаемадзейнічаюць з саветамі грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Разам яны працуюць з асобамі, схільнымі да супрацьпраўных паводзін, якія злоўжываюць спіртным, стаяць на ўліку ў РАУС. Падтрымліваць парадак у грамадскіх месцах і ў час масавых мерапрыемстваў дапамагаюць 14 добраахвотных дружын, у якіх задзейнічаны 91 чалавек.

У тэму. Па выніках работы за мінулы год лепшымі былі прызнаныя добраахвотныя дружыны ЗАТ «Маладзечнамэбля», аўтапарка №4 і Маладзечанскіх электрасетак. Сярод саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку адзначыўся сфарміраваны ў Маркаўскім сельсавеце.

Прочитано 1141 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить